Памер шрыфта:

Аб другім дні афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў Танзанію

29 красавіка 2026 г.

 

29 красавіка 2026 г., у другі дзень афіцыйнага візіту ў Танзанію, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Дзяржаўным міністрам па пытаннях планавання і інвестыцый у Адміністрацыі Прэзідэнта Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія Кіцілам Аляксандрам Мкумба.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў развіцця эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Танзаніяй, зрабіўшы асаблівы акцэнт на неабходнасці рэалізацыі праектаў у сферах механізацыі сельскай гаспадаркі, забеспячэння харчовай бяспекі, паставак пажарнай тэхнікі і абсталявання беларускай вытворчасці. 

М.Рыжанкоў адзначыў, што Беларусь разглядае Танзанію як свайго стратэгічнага партнёра не толькі ў кантэксце развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей, але таксама як пляцоўку для выхаду беларускіх і сумесна вырабленых тавараў на рынкі краін Усходняй і Паўднёвай Афрыкі.

Падпісана міжурадавае пагадненне аб заснаванні сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Танзаніяй, які, апроч іншага, будзе служыць узгадненню асноўных напрамкаў сумеснай работы, садзейнічаць распрацоўцы новых узаемавыгадных праектаў і паглыбленню кантактаў па лініі дзелавых колаў.

Акрамя таго, суразмоўцы дамовіліся пра пашырэнне дагаворна-прававой базы ў пытаннях садзейнічання ўзаемным інвестыцыям, мытнага супрацоўніцтва і спрашчэння візавага рэжыму.

Дасягнута дамоўленасць пра накіраванне танзанійскай дэлегацыі, у склад якой увойдуць прадстаўнікі аграрнай галіны і дзелавых колаў, у тым ліку члены Федэрацыі прыватнага сектара Танзаніі, на выставу «Белагра-2026» у чэрвені сёлета ў г.Мінск.

Таго ж дня М.Рыжанкоў наведаў свабодную эканамічную зону імя Бенджаміна Мкапы – адну з вядучых СЭЗ Танзаніі, дзе правёў перамовы з яе кіраўніцтвам.

Бакі абмеркавалі перспектывы выкарыстання свабодных эканамічных зон Танзаніі для размяшчэння сумесных вытворчасцей, арыентаваных у тым ліку на экспарт прадукцыі ў трэція краіны.

У гэтых жа мэтах кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства азнаёміўся з інфраструктурай і асаблівасцямі функцыянавання марскога порта г.Дар-эс-Салама – аднаго з найбуйнейшых гандлёвых партоў Усходняй Афрыкі. Тавары, якія перавальваюцца ў гэтым порце, ідуць у Аўстралію, Азію, ЗША, а таксама афрыканскія краіны.

Абмеркаваны пытанні стварэння ўмоў для бесперабойных паставак беларускіх тавараў праз танзанійскія парты, у тым ліку іх задзейнічання для перавалкі беларускіх мінеральных угнаенняў і арганізацыі вытворчасці змешаных угнаенняў. З улікам членства Танзаніі ва Ўсходнеафрыканскай супольнасці выкарыстанне порта г.Дар-эс-Салама дазволіць пашырыць пастаўкі айчыннай прадукцыі ў краіны Афрыканскага кантынента.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы