Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з Міністрам прамысловасці Егіпта
23 красавіка 2026 г.
22 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з Міністрам прамысловасці Егіпта Халедам Хашэмам.

Бакі разгледзелі пытанні прамысловай кааперацыі і работы зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ў Егіпце, уключаючы зніжэнне ўвазных мытных пошлін на дэталі для такіх вытворчасцей і збыт сумесна вырабленай прадукцыі, а таксама магчымасць наладжвання прамога міжбанкаўскага ўзаемадзеяння.
У мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Пасол прапанаваў кіраўніцтву Міністэрства прамысловасці Егіпта ўзяць удзел у 8-м пасяджэнні Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі ў пачатку мая 2026 г. у г.Мінску і правесці да канца года 4-е пасяджэнне Беларуска-Егіпецкай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне прамысловасці.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by