Выступ Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова падчас пашыранай сесіі XVII саміту БРІКС на тэму «Навакольнае асяроддзе, COP-30 і глабальная ахова здароўя» (7 ліпеня 2025 г., г.Рыа-дэ-Жанэйра)
07 ліпеня 2025 г.
Паважаныя калегі,
Адным з галоўных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі з'яўляецца палітыка змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі да яе, а таксама захавання спрыяльнага навакольнага асяроддзя.

13-я мэта ўстойлівага развіцця – «Барацьба са зменай клімату» ўжо ўключана ў нацыянальныя стратэгічныя і праграмныя дакументы Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень у Беларусі ажыццёўлены дзве нацыянальныя праграмы мер па змякчэнні наступстваў змены клімату, прыняты стратэгіі па адаптацыі сельскай і лясной гаспадаркі, па кіраванні воднымі рэсурсамі ва ўмовах зменлівага клімату.
У Рэспубліцы Беларусь цалкам ўведзена ў эксплуатацыю Беларуская атамная электрастанцыя, якая дазваляе зніжаць выкіды парніковых газаў на больш за 8 млн тон штогод. У мэтах падтрымання паспяховай палітыкі скарачэння выкідаў парніковых газаў зараз ажыццяўляецца падрыхтоўка амбіцыйнага плана – Стратэгіі доўгатэрміновага развіцця Рэспублікі Беларусь з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў на перыяд да 2050 года.
У Беларусі значна ўзрасло выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі. Актыўна развіваецца электратранспарт і пашыраецца неабходная інфраструктура, расце доля пасажырскага гарадскога электрычнага транспарту ў агульным аб'ёме перавозак.
Наша краіна з'яўляецца адным з лідараў у аднаўленні балот, што адыгрывае значную ролю ў аказанні найважнейшых экасістэмных паслуг усяму еўрапейскаму рэгіёну.
Ва ўмовах глабальных выклікаў, такіх як пандэміі і экалагічныя пагрозы, навакольнае асяроддзе і здароўе людзей непарыўна звязаны. Таму Беларусь інтэгруе намаганні ў галіне грамадскага здароўя і аховы навакольнага асяроддзя, каб эфектыўна рэагаваць на пагрозы і забяспечваць устойлівае развіццё.
Ахова здароўя Беларусі функцыянуе як цэласная сістэма, валодае дастатковым вопытам у дыягностыцы і лячэнні інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў, эфектыўным эпідэміялагічным наглядзе і рэагаванні на ўспышкі хвароб.
У нашай краіне паспяхова ўкараняецца Цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма аховы здароўя, якая з'яўляецца маштабным праектам, накіраваным на лічбавізацыю і інтэграцыю інфармацыйных рэсурсаў у сферы аховы здароўя.
Беларусь гатовая дзяліцца сваім вопытам і найноўшымі тэхналогіямі па ўсіх стратэгічных пытаннях як кліматычнага парадку дня, так і грамадскага здароўя, якія маюць глабальнае значэнне. Мы гатовыя далучыцца да стварэння ў рамках БРІКС скаардынаваных механізмаў нейтралізацыі ўсіх відаў экалагічных і біялагічных пагроз і тым самым мінімізаваць іх негатыўнае ўздзеянне на здароўе насельніцтва планеты. Упэўнены, што пляцоўка БРІКС з'яўляецца найбольш запатрабаванай і перспектыўнай глабальнай платформай, каб развіваць узаемадзеяння ў гэтых галінах.
Разам з тым хачу ў чарговы раз прыцягнуць увагу да праблемы эканамічных санкцый і аднабаковых прымусовых мер, якія ўводзяцца асобнымі дзяржавамі па выключна палітычных матывах. Падкрэсліваю неправамернасць і небяспеку прымянення такога падыходу, асабліва калі мы маем справу з трансгранічнымі і глабальнымі з'явамі, такімі як кліматычныя змены, эпідэміі і іншыя фактары, што пагражаюць жыццю і здароўю насельніцтва.
Санкцыі перашкаджаюць свабоднаму доступу да інвестыцый і тэхналогій, якія маглі б выкарыстоўвацца для ўзмацнення мер па змякчэнні наступстваў змены клімату, захаванні навакольнага асяроддзя, барацьбе з небяспечнымі захворваннямі. Такая палітыка падрывае не толькі намаганні Беларусі, але і ўсёй міжнароднай супольнасці ў вырашэнні глабальных праблем.
Паважаныя калегі,
карыстаюся выпадкам і шчыра жадаю поспеху Бразіліі ў правядзенні глабальнай кліматычнай канферэнцыі COP-30. Цалкам падтрымліваем меркаванне, выказанае Прэзідэнтам Бразіліі: БРІКС валодае дастатковай палітычнай сілай, каб рэалізаваць амбіцыйныя мэты Канферэнцыі па змене клімату і забяспечыць эканамічны рост разам з сацыяльнай і экалагічнай справядлівасцю.
Дзякую за ўвагу.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by