Заява МЗС Беларусі аб усталяванні часовага бязвізавага ўезду для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў
17 ліпеня 2024 г.
У мэтах далейшай дэманстрацыі адкрытасці і міралюбнасці нашай краіны, прыхільнасці прынцыпам добрасуседства, а таксама для спрашчэння міжчалавечых кантактаў і паляпшэння свабоды перамяшчэння Прэзідэнт Беларусі падтрымаў прапанову МЗС і іншых дзяржаўных органаў аб усталяванні парадку часовага бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску дадаткова для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў (спіс дадаецца).
Тэхнічна гэты парадак пачне дзейнічаць з 8.00 19 ліпеня 2024 г.
Такім чынам, грамадзяне ўсіх еўрапейскіх краін, у адносінах да якіх Беларусь прымяняе візавы рэжым, з пятніцы могуць уязджаць і выязджаць праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь па сапраўдных дакументах, і знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны не больш як 30 сутак з дня ўезду.
Гэты парадак бязвізавага ўезду і выезду будзе дзейнічаць па 31 снежня 2024 года.
Бягучы рэжым бязвізавага ўезду праз наземныя пункты пропуску для грамадзян Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краін таксама захоўваецца.
Нараўне з гэтым захоўваецца дзеянне і ранейшага бязвізавага рэжыму пры ўездзе праз паветраныя пункты пропуску, што стварае для гасцей Рэспублікі Беларусь дадатковыя лагістычныя магчымасці на фоне штучных перашкод і абмежаванняў з боку сумежных заходніх краін.
Спіс краін
1. Аўстрыйская Рэспубліка.
2. Княства Андора.
3. Каралеўства Бельгія.
4. Рэспубліка Балгарыя.
5. Боснія і Герцагавіна.
6. Дзяржава-горад Ватыкан.
7. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
8. Венгрыя.
9. Грэцкая Рэспубліка.
10. Каралеўства Данія.
11. Ірландыя.
12. Рэспубліка Ісландыя.
13. Каралеўства Іспанія.
14. Італьянская Рэспубліка.
15. Рэспубліка Кіпр.
16. Княства Ліхтэнштэйн.
17. Вялікае Герцагства Люксембург.
18. Рэспубліка Мальта.
19. Княства Манака.
20. Каралеўства Нідэрландаў.
21. Каралеўства Нарвегія.
22. Партугальская Рэспубліка.
23. Румынія.
24. Рэспубліка Сан-Марына.
25. Рэспубліка Паўночная Македонія.
26. Славацкая Рэспубліка.
27. Рэспубліка Славенія.
28. Фінляндская Рэспубліка.
29. Французская Рэспубліка.
30. Федэратыўная Рэспубліка Германія.
31. Рэспубліка Харватыя.
32. Чэшская Рэспубліка.
33. Швейцарская Канфедэрацыя.
34. Каралеўства Швецыя.
35. Эстонская Рэспубліка (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by