Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Гур’янава з Паслом Азербайджана

21 верасня 2021 г.

 

20 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Гур'янава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ульві Бахшалiевым.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін у эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеянне Мінска і Баку на міжнародных пляцоўках.

Асаблівую ўвагу бакі надалі разгляду ходу падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы