20 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Гур'янава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ульві Бахшалiевым.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін у эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеянне Мінска і Баку на міжнародных пляцоўках.
Асаблівую ўвагу бакі надалі разгляду ходу падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.