Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з памочнікам Генеральнага сакратара ААН, намеснікам Адміністратара ПРААН – дырэктарам рэгіянальнага бюро ПРААН для Еўропы і краін СНД

02 сакавіка 2026 г.

 

2 сакавіка 2026 г. у Мінску адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ігара Сякрэты з памочнікам Генеральнага сакратара ААН, намеснікам Адміністратара ПРААН - дырэктарам рэгіянальнага бюро ПРААН для Еўропы і краін СНД Іванай Жыўковіч.

І.Сякрэта адзначыў канструктыўнае супрацоўніцтва з офісам Праграмы развіцця ААН у Беларусі, запэўніўшы прадстаўніка міжнароднай арганізацыі ў падтрымцы Беларуссю мандата ПРААН.

Падчас сустрэчы субяседнікі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях бягучага і перспектыўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ПРААН.

Намеснік Міністра замежных спраў выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва з ПРААН у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі і падтрымку прыярытэтных эканамічных напрамкаў у краіне.

Кіраўнік рэгіянальнага бюро ПРААН вітала прагрэс Рэспублікі Беларусь у выкананні Парадаку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У ходзе сустрэчы субяседнікі дамовіліся прадоўжыць сумесныя намаганні ў прыцягненні міжнароднага патэнцыялу на рэалізацыю праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі для садзейнічання Беларусі ў выкананні задач у інтарэсах беларускай дзяржавы.

Бакі таксама выказалі гатоўнасць прадаўжаць цеснае ўзаемадзеянне па чарнобыльскай праблематыцы і аказанні падтрымкі тэрыторыям Беларусі, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на ЧАЭС, у галіне аховы здароўя і ў іншых сферах дзейнасці.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы