Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Апостальскім Нунцыем

09 верасня 2021 г.

 

9 верасня 2021 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі, арцыбіскупам Антэ Йозічам.

Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у рамках міжнародных арганізацый.

У.Макей пацвердзіў традыцыйную нацэленасць на далейшае развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва з Ватыканам. Падкрэслена непахіснасць афіцыйных падыходаў у дачыненні да Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, недапушчальнасць распальвання рэлігійнай нецярпімасці і важнасць захавання ў краіне этна-канфесійнай згоды ў цэлым. У дадзеным кантэксце не варта надаваць ніякага значэння асобным, выключна суб'ектыўным, спробам намаляваць сітуацыю інакш.

Суразмоўцы дамовіліся і надалей падтрымліваць шчыры і транспарэнтны дыялог па ўсіх пытаннях, звязаных з актывізацыяй беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння і ўмацавання міжканфесійнай згоды.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы