Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з Паслом Турцыі

03 сакавіка 2026 г.

 

3 сакавіка 2026 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Сякрэты з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам і новым сустаршынёй Беларуска-Турэцкага Дзелавога савета Фаціхам Ышыкам.

Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, пацвердзілі гатоўнасць да працягу і ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па напрамках узаемнага інтарэсу.

Улічваючы дружалюбны характар і высокі ўзровень беларуска-турэцкага дыялогу, бакі адзначылі неабходнасць больш актыўна садзейнічаць развіццю дзелавых, гандлёвых і інвестыцыйных адносін паміж Мінскам і Анкарой, у тым ліку па лініі Дзелавога савета.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы