Аб сустрэчах намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты ў Вене
05 снежня 2025 г.
4-5 снежня 2025 г. кіраўнік дэлегацыі Беларусі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ ў Вене, намеснік Міністра замежных спраў Ігар Сякрэта правёў сустрэчы з Генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу і прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Янам Браату.

На сустрэчы з Генеральным сакратаром АБСЕ намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў важную ролю АБСЕ ў забеспячэнні стабільнасці і бяспекі ў еўраатлантычным рэгіёне на фоне беспрэцэдэнтнай эскалацыі напружанасці на кантыненце. І.Сякрэта выказаў падтрымку намаганням Генеральнага сакратара, накіраваным на пошук шляхоў устойлівага міру і аднаўленне функцыянальнасці арганізацыі, і заявіў аб гатоўнасці беларускага боку да далейшага канструктыўнага ўзаемадзеяння з усімі структурамі АБСЕ для прадухілення і ўрэгулявання канфліктаў.

На сустрэчы з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ кіраўнік беларускай дэлегацыі пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў падтрыманні канструктыўнага дыялога з офісам прадстаўніка і падкрэсліў рэгулярны абмен інфармацыяй і адкрытасць да абмеркавання шырокага кола пытанняў у медыясферы. І.Сякрэта адзначыў адсутнасць рэакцыі офіса Я.Браату на шматлікія факты пераследу і дыскрымінацыі ў дачыненні да журналістаў беларускіх дзяржаўных СМІ, на якія беларускі бок ужо неаднаразова звяртаў увагу раней. Кіраўнік дэлегацыі Беларусі выказаў чаканне аб'ектыўнага і непрадузятага падыходу ў далейшай дзейнасці офіса прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ.
І.Сякрэта правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі замежных дэлегацый, падчас якіх былі абмеркаваны пытанні двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by