Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Ватыкан

09 лютага 2021 г.

 

8-9 лютага 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік наведаў з візітам Ватыкан. 

8 лютага С.Алейнік прыняў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. На палях мерапрыемства Пасол Беларусі правёў кароткую размову з Пантыфікам.  

У рамках візіту С.Алейнік правёў сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Святога Прастола, кардыналам П'етра Паралінам, Старшынёй Папскага Савета па садзейнічанні Хрысціянскаму Адзінству, кардыналам Куртам Кохам, а таксама з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі (Міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага Сакратарыята Святога Прастола, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. 

Асноўнымі тэмамі перамоў сталі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама ўзаемадзеянне у рамках міжнародных арганізацый, а таксама сітуацыя ў рэгіёне. 

Па выніках абмеркавання бакі пацвердзілі імкненне да актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва для дасягнення далейшай пазітыўнай дынамікі двухбаковага ўзаемадзеяння і ўмацавання міжканфесійнага дыялогу.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы