Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Рыжанкова з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы

05 снежня 2025 г.

 

5 снежня 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым.

Падчас размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях саюзнага будаўніцтва, уключаючы парадак рэалізацыі праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, стварэнне медыякампаніі Саюзнай дзяржавы, удасканаленне дзейнасці міжведамаснай рабочай групы па разглядзе пытанняў забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі.

Асобная ўвага была нададзена абмеркаванню вынікаў пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, падрыхтоўцы да правядзення пасяджэнняў найвышэйшых саюзных органаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы