Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі Д.Гарэлікам даверчых грамат Прэзідэнту Манголіі

09 лістапада 2021 г.

 

8 лістапада 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі Ухнагыйн Хурэлсуху.

Падчас размовы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку, рэалізацыю сумесных перспектыўных праектаў у рамках Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, падрыхтоўку і правядзенне сумесных мерапрыемстваў з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы