Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў пасяджэнні СМЗС СНД
17 красавіка 2026 г.
17 красавіка 2026 г. у г.Маскве, Расійская Федэрацыя, адбылося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падчас якога кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі наконт актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.

У сваім выступе Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў адзначыў, што на фоне сённяшніх сусветных узрушэнняў СНД захоўвае трэнд на развіццё нашых краін.
Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў неабходнасць урэгулявання крызісу ва Украіне і ваеннага супрацьстаяння на Блізкім Усходзе, якія фарміруюць дадатковыя выклікі для краін Садружнасці, асабліва для дзяржаў Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя. Заклікаў да «дыпламатычнага адзінства» дзяржаў – удзельніц СНД.

Міністр зрабіў акцэнт на неабходнасці далейшага ўмацавання гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці, а таксама развіцця турызму.
М.Рыжанкоў выказаў шэраг прапаноў адносна пашырэння ўзаемадзеяння СНД з міжнароднымі арганізацыямі.
У рамках пасяджэння адбыўся шэраг сустрэч М.Рыжанкова з калегамі з краін СНД, падчас якіх абмеркаваны пытанні арганізацыі двухбаковых візітаў на найвышэйшым і высокім узроўнях, правядзення кансультацый паміж МЗС.
Па выніках пасяджэння падпісаны дакументы, накіраваныя на паглыбленне супрацоўніцтва на прасторы СНД у знешнепалітычнай, культурна-гуманітарнай і адукацыйнай сферах, а таксама сумесныя заявы міністраў замежных спраў дзяржаў – удзельніц СНД аб сітуацыі ў зоне Персідскага заліва і з нагоды 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас.

Бакі ўзгаднілі правядзенне чарговага пасяджэння СМЗС СНД у кастрычніку 2026 г. у Туркменістане.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by