Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча з Паслом Ірана

02 сакавіка 2026 г.

 

2 сакавіка 2026 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Паслом Ірана ў Беларусі Алірэзай Санеі. 

Падчас сустрэчы бакі надалі асаблівую ўвагу сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Першы намеснік Міністра выказаў словы спагады з прычыны шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва і перадаў спачуванні Кіраўніка беларускай дзяржавы А.Р.Лукашэнкі ў сувязі з гібеллю Вярхоўнага лідара Ірана А.Хаменеі.

Пацверджана сур'ёзная занепакоенасць падзеямі, якія ахопліваюць краіны блізкаўсходняга рэгіёна. Беларускі бок зыходзіць з безальтэрнатыўнасці ўрэгулявання любога роду канфліктаў выключна палітыка-дыпламатычнымі метадамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы