Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці

22 красавіка 2026 г.

 

22 красавіка 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў узяў удзел у пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечаным 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Мерапрыемства праводзілася пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Татарыновіча з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Беларусі, і органаў дзяржаўнага кіравання. Пасяджэнне адбылося напярэдадні Міжнароднага дня памяці пра чарнобыльскую катастрофу, які штогод адзначаецца 26 красавіка.

Для даведкі: Міжнародны дзень памяці пра чарнобыльскую катастрофу заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН і ўключаны ў міжнародны каляндар памятных дат з 2016 года з ініцыятывы Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН 71/125 «Даўгачасныя наступствы чарнобыльскай катастрофы». Асноўны пасыл рэзалюцыі – неабходнасць працягу чарнобыльскага супрацоўніцтва пад эгідай ААН дзеля дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і іх насельніцтва праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.

У сваім выступе М.Рыжанкоў адзначыў значныя поспехі беларускіх спецыялістаў у вырашэнні экалагічных праблем, развіцці інфраструктуры, будаўніцтве жылля, медыцынскай рэабілітацыі і стварэнні ўмоў для камфортнага пражывання на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. У першую чаргу такія вынікі сталі магчымыя дзякуючы паслядоўнай палітыцы адраджэння закранутых рэгіёнаў і асабістаму кантролю за рэалізацыяй адпаведных дзяржаўных праграм з боку Кіраўніка беларускай дзяржавы.

Міністр замежных спраў падкрэсліў, што вопытам Беларусі ў вывучэнні ўплыву радыяцыі на розныя сферы жыццядзейнасці сёння карыстаюцца вядучыя навукоўцы замежных краін.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства выказаў удзячнасць міжнародным партнёрам за беспрэцэдэнтную падтрымку, аказаную падчас рэабілітацыі пацярпелых раёнаў Беларусі.

М.Рыжанкоў заклікаў міжнародных партнёраў устрымацца ад палітызацыі чарнобыльскай тэмы і працягнуць супрацоўніцтва па ўсіх аспектах чарнобыльскай праблематыкі.

З відэазваротам да ўдзельнікаў пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці звярнуліся Спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па пытаннях зніжэння рызыкі бедстваў, кіраўнік Упраўлення ААН па зніжэнні рызыкі бедстваў Камал Кішор і Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Марыяна Гросі. Падчас мерапрыемства таксама выступілі міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз, першы намеснік Генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Ігар Петрышэнка, генеральны дырэктар Беларускай атамнай электрастанцыі Сяргей Бабовіч, намеснік Міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Святлана Нячай, Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў і Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь Лю Жэнфэй. 

Падчас пасяджэння Савета абмяркоўваліся пытанні аднаўлення і развіцця пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў, а таксама міжнароднае супрацоўніцтва ў інтарэсах дасягнення мэт устойлівага развіцця.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы