Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з Паслом Кітая

20 мая 2026 г.

 

20 мая 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем. 

Суразмоўцы абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі ў рамках шэрагу міжнародных арганізацый, уключаючы Міжнародную арганізацыю працы, адзначыўшы нязменную ўзаемную падтрымку па адчувальных пытаннях шматбаковага парадку дня і цвёрдую прыхільнасць усепагоднаму і ўсебаковаму стратэгічнаму партнёрству.

Беларускі бок выказаў падзяку за паслядоўную салідарную пазіцыю, якая адстойваецца кітайскім бокам на міжнародных пляцоўках.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы