Памер шрыфта:

Аб беларуска-лаоскіх кансультацыях паміж МЗС па агульнапалітычных пытаннях

11 мая 2026 г.

 

11 мая 2026 г. у г.Мінску адбыўся чацвёрты раўнд кансультацый па агульнапалітычных пытаннях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. 

Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў першы намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, лаоскую – намеснік Міністра замежных спраў Майтхонг Тхамавонгса.

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння, уключаючы арганізацыю сумесных мерапрыемстваў. Разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, удасканалення дагаворна-прававой базы, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. Абмяняліся думкамі наконт асобных пытанняў рэгіянальнага і глабальнага парадку дня. 

Кіраўніка лаоскай дэлегацыі таксама прыняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. Бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці шматпланавага супрацоўніцтва паміж Мінскам і В'енцьянам. Надалі асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню знешнепалітычных ведамстваў у найбліжэйшай перспектыве, а таксама сумесным крокам па рэалізацыі дамоўленасцей у гандлёва-эканамічнай сферы.

Пацверджана гатоўнасць беларускага боку прыняць з афіцыйным візітам Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуна Сісуліта на запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. М.Рыжанкоў аднавіў запрашэнне свайму калегу, намесніку Прэм'ер – міністра – Міністру замежных спраў Лаоса Тхангсавану Фамвіхану наведаць Беларусь з візітам у адказ.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы