Адказ прэс-сакратара МЗС А.Глаза на пытанне агенцтва «РІА Навіны» аб заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпа ЗША аб галасаванні ў Беларусі
26 лютага 2024 г.
РІА Навіны: Ці можаце пракаментаваць заяву афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэцью Мілера адносна адзінага дня галасавання ў Беларусі?
А.Глаз: Мы ўсю ноч разам з ЦВК Беларусі шукалі грамадзяніна Мілера ў спісах выбаршчыкаў, каб вызначыць, якая з акруговых камісій павінна даць адказ на ягоную скаргу. Так яго і не знайшлі.
Потым правялі паглыбленыя кансультацыі з юрыстамі, каб зразумець, якое дачыненне Дзяржаўны дэпартамент ЗША мае да выбараў у нашай краіне. Таксама сувязі не знайшлі. Пасля гэтага мы паспрабавалі адшукаць у міжнародным праве вызначэнне ролі ЗША як ацэншчыка выбарчага працэсу ў незалежных дзяржавах. І тут таксама не знайшлі такога права.
У сувязі з гэтым з юрыдычнага пункту гледжання мы не бачым ніводнай прычыны, чаму мы павінны прыслухацца да заяваў Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб адзіным дні галасавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Пры гэтым настойліва рэкамендуем дзеючай амерыканскай адміністрацыі ўвесці абавязковае тэсціраванне для супрацоўнікаў на веданне асноў міжнародных адносін і міжнароднага права, часткай якога з'яўляецца і Статут ААН. Там шмат найважнейшай інфармацыі, у тым ліку пра суверэнітэт, незалежнасць і неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.
Каб прыбраць лішнюю трывожнасць за акіянам адзначым, што 25 лютага 2024 г. адзіны дзень галасавання ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў - як гэта і павінна быць у суверэннай дзяржаве - пад абаронай і ў поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.
І мы не пярэчым, калі выбары ў ЗША, якімі б дзіўнымі яны не здаваліся большасці краін свету, будуць праходзіць у поўнай адпаведнасці з амерыканскім заканадаўствам.
Што датычыцца дыпламатыі і непасрэднай кампетэнцыі МЗС Беларусі і Дзярждэпартамента ЗША, то яшчэ раз пацвярджаем адкрытасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з амерыканскім бокам.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by