Аб удзеле Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін БРІКС
30 красавіка 2025 г.
29 красавіка 2025 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч прыняў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін БРІКС у г.Рыа-дэ-Жанэйра і выступіў на сесіі «Роля Глабальнага Поўдня ва ўмацаванні шматбаковага супрацоўніцтва».

У сваім выступе кіраўнік беларускай дэлегацыі падкрэсліў, што Беларусь цалкам падзяляе філасофію і падыходы БРІКС, уключаючы пабудову справядлівага шматпалярнага свету, забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, умацаванне раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх абласцях.
У гэтай сувязі адзначана гатоўнасць Рэспублікі Беларусь падключыцца да работы фарматаў узаемадзеяння, якія функцыянуюць у рамках БРІКС, па ключавых напрамках дзейнасці Аб'яднання – палітычнаму, эканамічнаму і гуманітарнаму.
Выказана падтрымка прыярытэтаў бразільскага старшынства ў БРІКС у 2025 годзе: рэфармаванне сістэмы міжнародных адносін і бяспекі, вырашэнне праблем змены клімату, каардынацыя намаганняў па супрацьдзеянні біялагічным пагрозам і барацьбе з небяспечнымі захворваннямі, удасканаленне міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы.
Асобна беларуская дэлегацыя прыцягнула ўвагу членаў і партнёраў БРІКС да беларускай ініцыятывы распрацоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, закліканай спрыяць стварэнню архітэктуры роўнай і непадзельнай еўразійскай бяспекі. Беларусь таксама заклікала краіны БРІКС праводзіць на міжнародных пляцоўках адзіную лінію па супрацьдзеянні палітыцы санкцый, гандлёвых і «тарыфных» войнаў.
Сустрэча міністраў замежных спраў краін БРІКС у г.Рыа-дэ-Жанэйра стала першым мерапрыемствам высокага ўзроўню, у якім Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у афіцыйным статусе дзяржавы – партнёра БРІКС, які наша краіна атрымала з 1 студзеня 2025 года.
Таксама ў рамках візіту С.Лукашэвіча ў г.Рыа-дэ-Жанэйра адбыліся яго двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам дэлегацый Балівіі, Бразіліі, Ірана, Казахстана, Кубы, Нігерыі, Тайланда, падчас якіх былі абмеркаваны пытанні ўмацавання супрацоўніцтва як на двухбаковым трэку, так і ў рамках міжнародных арганізацый.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by