Аб сустрэчы першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча з намеснікам Генеральнага сакратара ШАС
03 чэрвеня 2026 г.
3 чэрвеня 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Ахмадам Саідмурадзода.

Першы намеснік Міністра падзякаваў суразмоўцу за падтрымку беларускай ініцыятывы і асабісты ўдзел у форуме «АграШАС» у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня і Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2026».
Бакі адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння Беларусі з Сакратарыятам ШАС і іншымі краінамі – членамі арганізацыі па ўсіх існых напрамках супрацоўніцтва.
Суразмоўцы абмеркавалі меры па рэалізацыі ініцыятыў, агучаных кіраўнікамі дзяржаў – членаў ШАС, а таксама пытанні ўдасканалення дзейнасці арганізацыі і развіцця знешніх кантактаў.
Для даведкі: дэлегацыя Сакратарыята ШАС бярэ ўдзел у мерапрыемствах Беларускага аграпрамысловага тыдня другі раз. У 2026 годзе мінскі форум «АграШАС» прысвечаны перспектывам устойлівай сельскай гаспадаркі, пытанням экспартнай кааперацыі і лагістыкі, а таксама ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аграрнай адукацыі паміж краінамі ШАС.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by