Памер шрыфта:

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне аб заявах ЗША і ЕС наконт зменаў у пераліку консульскіх дзеянняў у беларускіх замежустановах

08 верасня 2023 г.

 

ТАСС: Вы звярнулі ўвагу на заяву Дзярждэпа ЗША і прэс-сакратара ЕСЗД у сувязі са змяненнем пераліку адміністрацыйных працэдур, замацаваных за беларускімі пасольствамі?

А.Глаз: Мы не звярталіся да іх з просьбай аб юрыдычнай экспертызе нашых заканадаўчых актаў. Беларусы, у прынцыпе, выдатна абыходзяцца без іх каштоўных парадаў наконт таго, як ім жыць і будаваць сваю незалежную дзяржаву. Час каштоўных указанняў для нас сышоў яшчэ дзесьці разам з Білам Клінтанам.

Дарэчы, гэтую мантру - пра падтрымку нашай незалежнасці - пастаянна талдычыць Дзярждэпартамент. Пры гэтым дэ-факта ён жа дазваляе сабе ацэньваць прыкладныя рэчы нашага ўнутранага заканадаўства. Гэтая дзіўная логіка разлічана, напэўна, на бананавыя рэспублікі.

ЗША - адзін з сусветных чэмпіёнаў па колькасці зусім драконаўскіх норм унутранага заканадаўства. Сачэнне за грамадзянамі, беспадстаўныя арышты, санкцыянаваныя катаванні, турмы па-за нацыянальнай юрысдыкцыяй і гэтак далей. Не толькі ў нас, але і ў большасці цывілізаваных краін свету ёсць вялікія пытанні наконт гэтага.

ЗША, дзе сёння збіваюць у адзіночных камерах больш за 1106 "вязняў шостага студзеня", дзе нават С.Родс, які нават не набліжаўся да Капітолія, атрымлівае 18 гадоў турмы, нібыта, за яго штурм, а Д.Бігс, які нікога не чапаў, - 17 гадоў, дзе незаконна ўтрымліваюць у турме дзеючага венесуэльскага дыпламата А.Сааба, дзе толькі за тое, што ён сказаў праўду, даюць 80-гадоў турмы Д.Шультэ, не маюць, у прынцыпе, ніякага права вучыць каго-небудзь дэмакратыі і правам чалавека.

Нашы контр-партнёры выказалі здагадку, што прыняцце Указа, нібыта, наносіць урон тысячам беларусаў. Але пры гэтым хітра змоўчалі, якую шкоду іх дзеянні наносяць мільёнам нашых суайчыннікаў. Пад незаконнымі санкцыямі знаходзяцца цэлыя галіны беларускай эканомікі з сотнямі тысяч занятых, беларусаў пазбавілі нармальных авіязносін з заходнімі краінамі, па капрызе амерыканскага кіраўніцтва абмежаваны нават продаж білетаў для нашых грамадзян і абслугоўванне самалётаў, абмежаваны пастаўкі важных медыцынскіх прылад для лячэння беларусаў, ускладніліся электронныя плацяжы для бізнесу і паміж сваякамі па розныя бакі мяжы, практычна паралізаваныя грузавыя зносіны з ЕС з вялікай колькасцю працуючых у гэтай галіне, нават нармальна перамяшчацца праз сухапутную мяжу беларусам, ды і сваім уласным грамадзянам, перашкаджаюць краіны Еўрасаюза. Ды што тут казаць - простае атрыманне беларусамі «шэнгенскіх» і амерыканскіх уязных віз - гэта, прабачце, квэст, які доўжыцца месяцамі, ды часам яшчэ суправаджаецца адкрыта зневажальнымі патрабаваннямі і працэдурамі. Хай бы падумалі вось аб гэтых сваіх консульскіх функцыях і паслугах.

Так што заявы Дзярждэпа і ЕСЗД наконт клопату аб беларускіх грамадзянах - гэта верх цынізму. Але калі яны жадаюць аб гэтым пагаварыць, то мы заўсёды гатовыя. Аднак толькі да ўзаемапаважлівага дыялогу. А вось чытаць лекцыі - гэта не да нас, не да незалежнай Беларусі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы