Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі

11 студзеня 2024 г.

 

11 студзеня 2024 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі.

Пасяджэнне правялі сустаршыні Камісіі – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч і намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач.

Ю.Амбразевіч інфармаваў аб дзейнасці Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцеў, якія знаходзяцца за межамі краіны, і ўнёс шэраг канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці Камісіі.

Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі праблему перамешчаных з беларускіх музеяў падчас Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцяў, якія апынуліся ў іншых краінах.

Па выніках пасяджэння быў зацверджаны план работы Камісіі на 2024 год.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы