Памер шрыфта:
Бел

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпіна ў пасяджэнні СМЗС СНД

11 красавіка 2025 г.

 

11 красавіка 2025 г. у г.Алматы, Рэспубліка Казахстан, адбылося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі наконт надзённых пытанняў міжнароднай праблематыкі і паглыблення супрацоўніцтва ў рамках СНД. Абмеркавалі актуальную сітуацыю на прасторы Садружнасці і паблізу знешніх межаў.

У сваім выступленні П.Уцюпін падкрэсліў неабходнасць умацавання шматбаковага ўзаемадзеяння дзяржаў – удзельніц Садружнасці, што набывае асаблівую важнасць ва ўмовах непрадказальнай міжнароднай сітуацыі, наяўнасці адкрытых узброеных канфліктаў па перыметры дзяржаў – удзельніц СНД.

Па выніках пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на паглыбленне супрацоўніцтва на прасторы СНД у знешнепалітычнай і культурна-гуманітарнай сферах, у галіне ўмацавання бяспекі.

На пасяджэнні СМЗС былі зацверджаныя палажэнні аб базавых арганізацыях дзяржаў – удзельніц СНД у сферы інфармацыйнага забеспячэння сістэм адукацыі, адукацыі дарослых і асветніцкай дзейнасці.

Кіраўнікамі дэлегацый МЗС дзяржаў – удзельніц СНД падтрымана ініцыятыва Рэспублікі Беларусь па прыняцці рашэння аб прысваенні напярэдадні 9 мая ганаровага звання СНД «Горад працоўнай славы. 1941 – 1945 гг.» шэрагу гарадоў краін Садружнасці, якія ўнеслі важкі ўнёсак у нашу агульную Вялікую Перамогу, 80-гадовы юбілей якой будзе адзначацца ў маі.

Чарговае пасяджэнне СМЗС СНД адбудзецца 9 кастрычніка 2025 г. у г.Душанбэ, Рэспубліка Таджыкістан.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

www.president.gov.by

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

www.government.gov.by

Савет Рэспублікі

www.sovrep.gov.by