Памер шрыфта:

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне БелТА ў сувязі з ад’ездам з Беларусі прызначанага Пасла Францыі Н.Дэ Лакоста

18 кастрычніка 2021 г.

 

БелТА: Па паведамленнях СМІ са спасылкай на французскае Пасольства ў г.Мінску, Пасол Францыі Нікаля Дэ Лакост у мінулы ўік-энд пакінуў Беларусь. Ці можаце вы пацвердзіць і пракаментаваць дадзеную інфармацыю?

А.Глаз: Так, па той інфармацыі, якой мы валодаем, ён пакінуў нашу краіну.

Спадар Дэ Лакост у лістападзе 2020 г. прыбыў у Беларусь у якасці прызначанага Пасла Францыі і ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі ў снежні 2020 г. Аднак у далейшым кіраўнік французскай дыпмісіі не выказаў гатоўнасць завяршыць прадугледжаную міжнародным правам і агульнапрызнанай практыкай працэдуру ўступлення ў пасаду ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Рэспубліцы Беларусь.

У сувязі з гэтым мы былі вымушаны паведаміць французскім партнёрам аб заканчэнні выдадзенага раней беларускімі ўладамі тэрміну згоды на яго прызначэнне.

У сваю чаргу, Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка быў адкліканы ў г.Мінск на кансультацыі.

Шчыра шкадуем аб такой пазіцыі нашых французскіх калег. Асабліва хочам падкрэсліць, што дадзеная натуральная мера стала вымушаным крокам. Мы зацікаўлены ў аднаўленні паўнацэннага ўзроўню функцыянавання абедзвюх дыпмісій.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы