Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Намеснікам Прэм'ер-міністра – Міністрам замежных спраў ААЭ
05 сакавіка 2026 г.
5 сакавіка 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў на даручэнне Кіраўніка беларускай дзяржавы правёў тэлефонную размову з намеснікам Прэм'ер-міністра – Міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Яго Высокасцю Абдалой бен Заедам Аль Нахаянам для абмеркавання сітуацыі на Блізкім Усходзе.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў словы падтрымкі і салідарнасці кіраўніцтву і народу ААЭ ў сувязі з разбурэннямі і стратамі, панесенымі ў выніку блізкаўсходняга канфлікту.
Была выказана сур'ёзная занепакоенасць беларускага боку спробамі яго пашырэння на ААЭ, якія з'яўляюцца надзейным партнёрам і сябрам беларускага народа, паведамленнямі пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва і нанесеную шкоду, падкрэслены негатыўныя наступствы канфлікту для рэгіянальнай і глабальнай эканомікі.
Суразмоўцы адзначылі асаблівую важнасць неадкладнага пошуку доўгатэрміновага вырашэння канфлікту ў мэтах аднаўлення стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне выключна дыпламатычным шляхам.
М.Рыжанкоў адзначыў, што Рэспубліка Беларусь праз свае кантакты з бакамі канфлікту прасоўвае неабходнасць спынення баявых дзеянняў і вяртання за стол перамоў.
Падкрэслена гатоўнасць Беларусі далучыцца да больш значных крокаў і ініцыятыў, накіраваных на дасягненне міру.
Эмірацкаму боку выказана асаблівая падзяка за клопат пра беларускіх грамадзян, якія змушана знаходзяцца ў ААЭ праз канфлікт, і аказанне дапамогі ў іх вяртанні ў Рэспубліку Беларусь.
Яго Высокасць Абдала бен Заед Аль Нахаян выказаў падзяку асабіста Кіраўніку беларускай дзяржавы і беларускаму боку за падтрымку і намаганні, што робяцца дзеля дээскалацыі канфлікту.
Кіраўнік МЗС ААЭ таксама праінфармаваў беларускага калегу пра развіццё сітуацыі ў рэгіёне.
Кіраўнік эмірацкага знешнепалітычнага ведамства запэўніў, што эмірацкі бок і далей працягне садзейнічаць беларускім грамадзянам. Падкрэслена гатоўнасць узмацніць каардынацыю з замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь у ААЭ па вырашэнні звязаных пытанняў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by