Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы

07 мая 2026 г.

 

6 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы па міжнародных камунікацыях, выканаўчым сакратаром Баліварыянскага альянсу народаў нашай Амерыкі (ALBA-TCP) Рандэрам Ісмаэлем Пенья Рамірэсам.

Бакі абмеркавалі перспектывы выкарыстання пляцоўкі Альянсу для прасоўвання сумесных ініцыятыў.

Суразмоўцы надалі асаблівую ўвагу пытанням патэнцыяльнага ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый у праекце Agro ALBA, звязаным з забеспячэннем харчовай бяспекі краін Альянсу і развіццём сумеснай сельскагаспадарчай вытворчасці. Вызначылі алгарытм узаемадзеяння ў мэтах збліжэння інтарэсаў бакоў у гэтай сферы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы