Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Рэспубліку Нікарагуа
23 мая 2025 г.
21 – 23 мая 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў наведаў з візітам Рэспубліку Нікарагуа. У г.Манагуа адбылося 4-е пасяджэнне Беларуска-Нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Нікарагуанскую дэлегацыю ўзначаліў Міністр транспарту і інфраструктуры Оскар Мохіка.
У рамках пасяджэння Камісіі беларускія і нікарагуанскія прадпрыемствы і ведамствы правялі прамыя канструктыўныя перагаворы. Вызначаны перспектыўныя «кропкі росту» ўзаемавыгаднай кааперацыі, што пацвярджае наяўнасць вялізнага патэнцыялу для развіцця супрацоўніцтва у гандлёва-эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах.
Выяўлена ўзаемая зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння па цэлым шэрагу стратэгічна важных напрамкаў, сярод якіх пашырэнне паставак беларускай камунальнай, дарожнай, будаўнічай, грузавой, пасажырскай і сельскагаспадарчай тэхнікі, удзел беларускіх кампаній у інвестыцыйных нікарагуанскіх праектах у галіне дарожнага, прамысловага і жыллёвага будаўніцтва, развіццё транспартнай інфраструктуры, а таксама пастаўкі на нікарагуанскі рынак фармацэўтычнай і медыцынскай прадукцыі.
Па выніках пасяджэння Камісіі падпісаны шэраг адпаведных двухбаковых дакументаў, уключаючы «Дэталізаваны план па развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Нікарагуа да 2030 года». Заключаны новыя міжбанкаўскія індывідуальныя пагадненні.
У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Манагуа адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў адрас нікарагуанскага боку аўтамабіля хуткай дапамогі вытворчасці ААТ «МАЗ». Бакамі было адзначана, што тэхніка вытворчасці беларускіх прамысловых гігантаў мае значны патэнцыял у Нікарагуа.
Акрамя таго, у ходзе візіту адбыўся чарговы раунд двухбаковых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў Міністра пры ўдзеле Міністра замежных спраў Нікарагуа Вальдрака Джэнтске і спецпрадстаўніка Прэзідэнта Нікарагуа па развіццю адносін з Беларуссю – Саветніка Прэзідэнта па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурыльё. Нікарагуанскі бок узначаліў намеснік Міністра Іван Лара Паласіас.
У ходзе праведзеных сустрэч і перагавораў бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў і ўзгаднілі далейшыя крокі паэтапнага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by