Аб сустрэчах Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага ў Амане
13 лютага 2026 г.
9–11 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Султанаце Аман па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі наведаў з рабочай паездкай Аман.

Падчас сустрэчы Пасла Беларусі з прэзідэнтам Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсаламам аль-Муршыдзі адзначаны пазітыўная дынаміка кантактаў профільных ведамстваў і дзелавых колаў Беларусі і Амана, а таксама інтэнсіўнасць сумеснай работы па рэалізацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных праектаў у рэчышчы існых дамоўленасцей на найвышэйшым і высокім узроўні. Абмеркаваны графік двухбаковых мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву, уключаючы першае пасяджэнне Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях.

На сустрэчы з Міністрам аховы здароўя Амана Гілялем аль-Себты суразмоўцы разгледзелі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках візіту кіраўніка аманскага ведамства ў Беларусь у чэрвені 2025 г. Адзначылі нарошчванне кантактаў паміж спецыялізаванымі медыцынскімі ўстановамі дзвюх краін. Выказалі зацікаўленасць у абмене вопытам лячэння анкалагічных захворванняў і ў галіне транспланталогіі. Надалі асаблівую ўвагу перспектывам супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці і паставак лекавых прэпаратаў.

Падчас перамоў са старшынёй Дзяржаўнага ўпраўлення па адмысловых эканамічных і свабодных зонах Кайсам аль-Юсэфам абмеркаваны фарматы рэалізацыі праекта па стварэнні беларускага рээкспартнага хаба ў Амане. Прапрацоўка пытання будзе працягнутая з зацікаўленымі ў Беларусі.

Па выніках сустрэчы з намеснікам Міністра гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыях Амана Галібам аль-Мамары адзначана плённае ўзаемадзеянне у рамках прапрацоўкі сумесных праектаў прамысловай кааперацыі, адзначаны перспектывы супрацоўніцтва ў сферы дрэваапрацоўкі і мэблевай прамысловасці. Выказана гатоўнасць працягваць узаемадзеянне ў сферы антыманапольнага рэгулявання паміж профільнымі міністэрствамі дзвюх краін.

Са старшынёй Аманскай гандлёва-прамысловай палаты Фейсалам аль-Равасам абмеркаваны пытанні арганізацыі сумесных мерапрыемстваў па лініі дзелавых колаў. Бакі дамовіліся садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі і аманскімі камерцыйнымі арганізацыямі ў сферах прамысловасці, харчовай бяспекі, інфармацыйных тэхналогій.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by