Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з намеснікам Міністра экалагічнай горназдабыўной прамысловасці Венесуэлы

05 мая 2026 г.

 

4 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з намеснікам Міністра экалагічнай горназдабыўной прамысловасці Венесуэлы па пытаннях незалатаносных стратэгічных мінералаў Хесусам Рыкарда Міерэсам Вітанса.

Бакі абмеркавалі практычныя крокі па актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферы горнаруднай прамысловасці, уключаючы магчымасці арганізацыі паставак кар'ерных самазвалаў БелАЗ і звязанай тэхнікі беларускай вытворчасці з улікам патрэбнасцей венесуэльскага боку. Намецілі план сумесных дзеянняў на найбліжэйшую перспектыву.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы