Аб удзеле кіраўніцтва і супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў рэспубліканскім суботніку
12 красавіка 2025 г.
У год 80-годдзя Перамогі кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Налібоцкай пушчы.
Былі праведзеныя работы па добраўпарадкаванні гісторыка-турыстычнага аб'екта, прысвечанага партызанскаму руху Беларусі. Гэты лагер партызанскага атрада быў створаны па ўзоры аналагічных партызанскіх лагераў Налібоцкай пушчы, у прыватнасці, атрадаў братоў Бельскіх і Зорына.
У суботніку прыняло ўдзел каля 50 супрацоўнікаў Міністэрства разам з членамі іх сямей. Дыпламаты высадзілі больш за 50 флянсаў яліны і бярозы, прыбралі тэрыторыю ў 3 гектары.
Як падкрэсліў Першы намеснік Міністра Сяргей Лукашэвіч, дыпламаты традыцыйна актыўна падтрымліваюць агульнарэспубліканскія грамадска-патрыятычныя ініцыятывы і акцыі.
Па рашэнні Міністра Максіма Рыжанкова, сёлета суботнік МЗС прайшоў на тэрыторыі, вядомай сваім партызанскім шматнацыянальным рухам. «Давайце ўспомнім яўрэйскі атрад братоў Бельскіх. Гэта людзі, якія не толькі ратаваліся ад зверстваў фашызму, яны змагаліся. Змагаліся за сваю Радзіму, за сваю будучыню», – адзначыў С.Лукашэвіч.
«Мы заўсёды былі мірнай зямлёй. Так, мы ніколі не давалі сваю зямлю ў крыўду. Але вы не знойдзеце ў гісторыі згадак пра беларусаў-агрэсараў. Іх няма. Іх няма і не будзе», – акцэнтаваў Першы намеснік Міністра.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by