Устойлівае развіццё
У верасні 2015 г. дзяржавы-члены ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года (Парадак дня – 2030).
Складовай часткай Парадку дня з'яўляюцца 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР) і 169 падпарадкаваных ім задач, якія неабходна дасягнуць да 2030 года.
Для арганізацыі работы па дасягненню Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 181 ад 25 мая 2017 г.
У адпаведнасці з гэтым дакументам агульная каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па рэалізацыі МУР у Беларусі ажыццяўляецца Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Першым Нацыянальным каардынатарам у гісторыі Беларусі стала намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мар'яна Шчоткіна, якая займала гэту пасаду ў перыяд з 2017 па 2020 год. З 9 сакавіка 2023 г. пасаду Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займае намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Бельскі.
Нацыянальны каардынатар узначальвае Савет па ўстойлівым развіцці (Савет), які з'яўляецца дарадчым і кансультатыўным органам. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, дэпутацкага корпуса, грамадскіх і міжнародных арганізацый, бізнесу, Маладзёжныя паслы МУР (студэнты 1 - 3 курсаў ВНУ і 2-3 курсаў СНУ Беларусі).
Пасяджэнні Савета праводзяцца не радзей як два разы на год. У 2023 годзе пад кіраўніцтвам і па ініцыятыве Нацыянальнага каардынатара праведзена шэсць пасяджэнняў Савета, у тым ліку тры тэматычныя мерапрыемствы: па "чарнобыльскай" праблематыцы; адукацыі; абароне правоў інвалідаў. Адно з паседжанняў Савета было прысвечана разгляду вынікаў працы краінавай каманды ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Забеспячэнне дзейнасці Нацыянальнага каардынатара і Савета па ўстойлівым развіцці ажыццяўляецца Міністэрствам замежных спраў.
Беларусь прыкладае намаганні па рэалізацыі МУР на ўсіх трох узроўнях: нацыянальным, рэгіянальным і глабальным.
У ліку важнейшых падзей 2023 года па тэматыцы ўстойлівага развіцця для Беларусі стаў удзел беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара У.Бельскага ў палітычным форуме высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці пад эгідай Генеральнай Асамблеі ААН (Саміт па мэтам устойлівага развіцця), які адбыўся 18-19 верасня 2023 г. г. Нью-Ёрку, у штаб-кватэры ААН. На пляцоўцы Саміту беларускі бок распаўсюдзіў інфармацыйныя матэрыялы, якія асвятляюць прагрэс Рэспублікі Беларусь у дасягненні МУР, а таксама абавязацельствы па паскарэнні рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Гэтыя матэрыялы апублікаваны на шасці афіцыйных мовах ААН у якасці афіцыйнага дакумента 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН А/78/372.
Інфармацыя аб дасягненнях Беларусі і падыходы па пытаннях устойлівага развіцця прадстаўляецца ў выступленнях беларускай дэлегацыі на міжнародных мерапрыемствах, падчас вухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам міжнародных арганізацый. Так, напрыклад, у 2023 годзе такая работа праводзілася ў рамках:
- рэгіянальнага форума ЕЭК ААН па ўстойлівым развіцці (сакавік 2023 г., г.Жэнева);
- палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці пад эгідай ЭКАСАС (ліпень 2023 г., г.Нью-Ёрк);
- другога форуму па ўстойлівым развіцці (лістапад 2023 г., г.Баку);
- другога глабальнага форуму міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця (лістапад 2023 г., г.Ташкент).
Як паказала практыка ўдзелу беларускага боку на міжнародных мерапрыемствах, вопыт Беларусі ў прасоўванні МУР на нацыянальным узроўні запатрабаваны сярод іншых дзяржаў.
У Рэспубліцы Беларусь забяспечваецца станоўчая дынаміка і прагрэс у выкананні Парадаку дня - 2030. Паводле даных міжнародных экспертаў, узровень прагрэсу Беларусі па дасягненню МУР знаходзіцца на дастаткова высокім узроўні і складае каля 80 працэнтаў (да арыенціраў, устаноўленых да 2030 года).
Найбольшы прагрэс у Беларусі назіраецца па дасягненні МУР 1 "Ліквідацыя галечы", МУР 5 "Гендэрная роўнасць", МУР 6 "Чыстая вада і санітарыя", МУР 7 "Недарагая і чыстая энергія", МУР 10 "Памяншэнне няроўнасці" адукацыя», МУР 15 «Захаванне экасістэм сушы», і МУР 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця». Пазітыўная дынаміка па-ранейшаму назіраецца ў дасягненні МУР 3 (здароўе), МУР 5 (гендэрная праблематыка), МУР 6 (чыстая вада санітарыя), МУР 8 (эканамічны рост), МУР 9 (індустрыялізацыя, інавацыі, інфраструктура), МУР 10 (памяншэнне няроўнасці), МУР 15 ( захаванне экасістэм сушы), МУР 17 (партнёрства).
Беларусь займае 60-е месца па Індэксе чалавечага развіцця (2022) і знаходзіцца ў катэгорыі краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця. У рэйтынгу МУР (2022) Беларусь займае 34-е месца (са 163 дзяржаў).
Мерапрыемствы ў рэгіёнах, накіраваныя на дасягненне МУР, у 2023 годзе ў асноўным датычыліся вырашэння актуальных задач у галіне аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай падтрымкі ўразлівых груп насельніцтва (садзейнічанне дасягненню Мэтаў 3, 4, 10). Асобная ўвага надавалася такім пытанням, як ліквідацыя ўсіх форм дыскрымінацыі, у прыватнасці ў адносінах да жанчын (Мэты 5 і 10), забеспячэнне даступнасці адукацыі для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, ахова навакольнага асяроддзя і стварэнне спрыяльных умоў жыцця грамадзян (Мэты 13, 15).
Рэгіёнамі праводзіцца работа па фарміраванні лакальных дакументаў развіцця з улікам МУР. Абласныя рэгіянальныя групы па ўстойлівым развіцці арганізуюць гэтую дзейнасць у прывязцы да праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця абласцей, гарадоў і раёнаў на 2021 - 2025 гады, Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця. У 2023 годзе пад кіраўніцтвам Белстата распрацаваны дзве інфармацыйныя сістэмы "Модуль для маніторынгу і распаўсюджвання інфармацыі аб прагрэсе рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь у дасягненні МУР" і "Геастатыстыка", якія забяспечваюць доступ да паказчыкаў па МУР у разрэзе рэгіёнаў краіны.
У 2023 годзе прадоўжана рэалізацыя праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця", донарам якога з'яўляецца ўрад Расійскай Федэрацыі. Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з краінавай камандай ААН (ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА/СААЗ). Праект прадугледжвае актыўнае ўцягванне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і абласных выканаўчых камітэтаў у рэалізацыю мерапрыемстваў і пілотных ініцыятыў.
Падрабязная і актуальная інфармацыя аб намаганнях Беларусі па выкананні Парадаку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, а таксама аб дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні ЦУР у Беларусі і Савета па ўстойлівым развіцці размяшчаецца на афіцыйным сайце, а таксама у сацсетках (Iкс, Facebook, Instagram).
Лагатыпы «Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі» (для запампоўкі)
Правілы выкарыстання нацыянальнай версіі значкоў Мэт устойлівага развіцця (МУР) і лагатыпа МУР
Стартавыя пазіцыі Беларусі па дасягненню Мэт устойлівага развіцця
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by