Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі
Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ІСО) з’яўляецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі 170 краін. Каардынуючым органам ІСО з'яўляецца сакратарыят, які знаходзіцца ў г.Жэневе.
ІСО з'яўляецца найбуйнейшым у свеце распрацоўшчыкам міжнародных стандартаў (зараз налiчваецца больш за 25 000 стандартаў ІСО). Сфера дзейнасці ІСО ахоплівае як традыцыйныя галіны, у тым ліку сельскую гаспадарку, будаўніцтва, машынабудаванне, вытворчасць, размеркаванне, транспарт, так і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, пытанні эфектыўнага кіравання і сферу паслуг.
Рэспубліка Беларусь, прадстаўленая Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, з'яўляецца паўнапраўным членам ІСО з 1993 года і прымае ўдзел у працы 168 тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў па стандартызацыі, з'яўляецца актыўным удзельнікам 4 камітэтаў ІСО па выпрацоўцы палітыкі: Камітэта па ацэнцы адпаведнасці ISO/CASCO, Камітэта па стандартных узорах ISO/REMCO, Камітэта па абароне правоў спажыўцоў ISO/COPOLCO, а таксама Камітэта па аказанні дапамогі краінам у стадыi развіцця ISO/DEVCO.
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым рэспубліканскім органам па супрацоўніцтве з ІСО.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by