Сусветны паштовы саюз
Сусветны паштовы саюз (СПС) быў створаны ў 1874 годзе ў адпаведнасці з Бернскім дагаворам у якасці міжнароднай арганізацыі, якая рэгулюе міжнародныя паштовыя паслугі. З 1948 года СПС з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Штаб-кватэра СПС размешчана ў г.Берне (Швейцарская Канфедэрацыя).
На сучасным этапе СПС выконвае вядучую ролю ў справе актывізацыі паштовых паслуг. Сярод яго галоўных задач – садзейнічанне развіццю сусветнай паштовай службы, росту аб'ёмаў паштовых адпраўленняў за кошт укаранення сучасных відаў паштовай прадукцыі і паслуг, паляпшэнне якасці паштовага абслугоўвання кліентаў. Сусветны паштовы саюз служыць галоўным механізмам супрацоўніцтва паміж паштовымі службамі. Ён дае рэкамендацыі, выступае пасярэднікам, аказвае тэхнічную дапамогу.
Вышэйшым органам СПС з'яўляецца Сусветны паштовы кангрэс. Ён склікаецца раз у чатыры гады для разгляду стратэгічных пытанняў паштовай сувязі і вызначае агульную праграму дзейнасці.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам СПС з 1947 года.
Членства ў СПС для Рэспублікі Беларусь забяспечвае эфектыўнае ўзаемадзеянне ў галіне паштовай сувязі з краінамі-членамі СПС:
— магчымасць абмену міжнароднымі паштовымі паведамленнямі па адзіным прынцыпам і тэхналогіях, а таксама свабоду транзіту сваіх паштовых адпраўленняў;
— усталяванне і прымяненне адзінага парадку ўзаемаразлікаў па канцавым расходам за міжнародны абмен паштовай сувязі;
— атрыманне тэхнічнай і кансультацыйнай дапамогі;
— магчымасць каардынацыі і рэалізацыі іншых важнейшых кірункаў міжнароднай палітыкі развіцця паштовай сувязі.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2017 г. № 877 ”Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі“ галаўным органам па ўзаемадзеянні з арганізацыяй вызначана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by