Міжнародны саюз электрасувязі
Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) створаны ў 1865 годзе і з'яўляецца найстарэйшай міжнароднай арганізацыяй сістэмы ААН і вядучай установай ААН у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Першапачаткова з'яўляючыся арганізацыяй, заснаванай на партнёрстве дзяржаўнага і прыватнага сектараў, МСЭ ў цяперашні час налічвае ў сваім складзе 193 краіны і амаль 800 арганізацый прыватнага сектара і акадэмічных арганізацый. Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам МСЭ з 1947 года.
Беларусь прымае актыўны ўдзел у пасяджэннях экспертных і кіруючых органаў МСЭ. Супрацоўніцтва з арганізацыяй дазваляе выкарыстоўваць вынікі дзейнасці МСЭ і распрацоўкі іншых краін для развіцця галіны электрасувязі, удзельнічаць у планаванні і выпрацоўцы адзінай палітыкі развіцця сродкаў сувязі, прыняцці рашэнняў па допуску на рынак новых тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
У лістападзе 2009 года ў развіццё ініцыятывы МСЭ «Злучым свет» ў Мінску прайшла Сустрэча на вышэйшым узроўні «Злучым прастору СНД».
Па выніках Саміта прынятая сумесная Дэкларацыя краін СНД «Насустрач лічбавай будучыні» — палітычная заява аб прыхільнасці краін СНД садзейнічаць рэалізацыі канцэпцыі і мэтаў ССУІГ.
У красавіку 2016 года адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка з Генеральным сакратаром МСЭ Хоулінем Чжао ў рамках яго візіту ў Беларусь.
У лістападзе 2016 года падпісана Пагадненне паміж Беларуссю і МСЭ аб аказанні дапамогі арганізацыі ў маніторынгу шкодных перашкод ад спадарожнікаў з выкарыстаннем магчымасцяў беларускай станцыі кантролю выпрамяненняў. Ўключэнне беларускай станцыі ў міжнародную сетку станцый маніторынгу з'яўляецца важным крокам на шляху сусветнага прызнання Беларусі ў якасці касмічнай дзяржавы.
У красавіку 2017 года адбыўся другі візіт Х.Чжао ў Беларусь. Падчас сустрэчы з Генеральным сакратаром МСЭ Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Кабякоў А.В. вылучыў ініцыятыву аб павышэнні ўзроўню прадстаўніцтва МСЭ ў рэгіёне. Ініцыятыва атрымала аднагалоснае адабрэнне Савета МСЭ 2017 года і ў цяперашні час знаходзіцца ў стадыі імплементацыі.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым рэспубліканскім органам па супрацоўніцтве з МСЭ.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by