Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) з моманту яго стварэння – 29 ліпеня 1957 г.
Беларусь мае развітую дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва з Агенцтвам. Наша краіна з'яўляецца ўдзельнікам пераважнай большасці міжнародных канвенцый, заключаных пад эгідай МАГАТЭ, уключаючы Канвенцыю аб ядзернай бяспецы, Канвенцыю аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі, Канвенцыю аб дапамозе ў выпадку ядзернай аварыі або радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі, Аб'яднаную канвенцыю аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, Венскую канвенцыю аб грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон, Канвенцыю аб фізічнай ахове ядзернага матэрыялу.
Паміж Беларуссю і МАГАТЭ заключана Пагадненне аб ажыццяўленні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, у адпаведнасці з якім на тэрыторыі Беларусі праводзяцца рэгулярныя інспекцыі МАГАТЭ.
Дэлегацыi Беларусі традыцыйна прымаюць ўдзел у штогадовых пасяджэннях Генеральнай канферэнцыі Агенцтва.
Беларусь тройчы была членам Савета кіраўнікоў МАГАТЭ (у 1999 – 2001, 2005 – 2007 і 2015 – 2017 гг.). Падтрымліваецца высокі ўзровень кантактаў з кіраўніцтвам Агенцтва.
Беларусь ажыццяўляе практычнае ўзаемадзеянне з МАГАТЭ па арганізацыi семінараў і трэнінгаў з удзелам экспертаў Агенцтва, удзелу беларускіх экспертаў у мерапрыемствах, якія праводзяцца Агенцтвам. Гэта супрацоўнiцтва мае асаблівую ролю ў кантэксце рэалізацыі нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы, развіцця інфраструктуры ядзернай энергетыкі і падрыхтоўкі кадраў для ядзернай галіны краіны.
Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ, якая нацэлена на аказанне садзейнічання дзяржавам ў мірным выкарыстанні ядзерных тэхналогій.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by