Памер шрыфта:

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва

Супрацоўніцтва Беларусі і Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) пачалося ў 1994 годзе пры каардынацыі прадстаўніцтва ЮНФПА ва Украіне і Беларусі (па сумяшчальніцтве). Краінавы дырэктар ЮНФПА для Беларусі – Хайме Надаль.

У сваёй працы фонд кіруецца стратэгічным планам на 2018-2021 гг. У ім пацвярджаецца актуальнасць стратэгіі, накіраванай на забеспячэнне ўсеагульнага доступу да сродкаў аховы сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя і рэалізацыю рэпрадуктыўных правоў з асаблівай увагай да задавальнення патрэбаў жанчын, падлеткаў і моладзі.

Беларусь тройчы станавілася членам кіруючага органа фонду – Выканаўчай рады ПРААН/ЮНФПА/ЮНОПС.

Супрацоўніцтва з ЮНФПА ажыццяўляецца беларускімі партнёрамі (МЗС, Мінпрацы і сацабароны, МУС, Белстат і інш.) на праграмнай аснове. Рэалізуецца другая краінавая праграма ЮНФПА для Беларусі на 2016-2020 гг. з агульным бюджэтам 3,7 млн. дал. ЗША. Яна скіравана на дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця ў такіх галінах, як народанасельніцтва і развіццё, паляпшэнне становішча жанчын, рэпрадуктыўнае здароўе.

Беларусь і ЮНФПА пашыраюць накірункі супрацоўніцтва і бачаць перспектыўнымі праекты па тэме старэння насельніцтва, а таксама падтрымкі людзей з інваліднасцю. 

У снежні 2019 года Беларусь з афіцыйным візітам наведала Выканаўчы дырэктар ЮНФПА Наталля Канем.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы