Памер шрыфта:

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага Дагавору

Беларусь выступае за падтрыманне і пашырэнне канструктыўнага супрацоўніцтва з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове.
 
Беларусь ажыццяўляе шматвектарную знешнюю палітыку і пашырае свой удзел у міжнародных структурах бяспекі, робячы свой унёсак у захаванне міру і бяспекі ў Еўропе. 

Гісторыя ўзаемаадносін Рэспублікі Беларусь з НАТА пачынаецца з 1992 года, калі наша краіна ўступіла ў Савет паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва, які трансфармаваўся ў 1997 годзе ў Савет еўраатлантычнага партнёрства – СЕАП.

У 1995 годзе Беларусь падключылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру» (ПдМ), разглядаючы яе ў якасці важнага інструмента ўмацавання ўзаемадзеяння ў палітычнай, ваеннай, эканамічнай, навуковай і прававой сферах як з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора ў цэлым, так і з асобнымі дзяржавамі-членамі НАТА.

У красавіку 1998 года было адкрыта Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.

Асноўным планавым дакументам удзелу Беларусі ў ПдМ з'яўляецца індывідуальная праграма партнёрства і супрацоўніцтва (ІППС), якая прымаеццы кожныя два гады. Першая Індывідуальная праграма партнёрства была ўхвалена Радай НАТА ў ліпені 1997 года. 

Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі і НАТА ў рамках ІППС на 2020-2021 гг. з'яўляюцца меры ўмацавання даверу і бяспекі, кантроль над узбраеннямі, раззбраенне і нераспаўсюджванне зброі масавага знішчэння, узаемнае назіранне за вучэннямі, надзвычайнае грамадзянскае планаванне, абарона насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, кібербяспека і абарона інфармацыі, ваенная адукацыя і падрыхтоўка да ўдзелу ў шматнацыянальных аперацыях, супрацоўніцтва ў рамках праграмы «Навука дзеля міру і бяспекі», супрацоўніцтва ў сферах аховы межаў, процідзеяння гандлю людзьмі, нелегальнай міграцыі, моўная падрыхтоўка, удзел у сістэме каталагізацыі НАТА.

Беларусь надае вялікае значэнне рэалізацыі гэтай праграмы як інструмента развіцця практычнага супрацоўніцтва з альянсам у названых галінах.

У 2004 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Працэсу планавання і ацэнкі сіл (ПАРП), асноўнай задачай у рамках якога з'яўляецца развіццё ваеннага супрацоўніцтва з НАТА. Па лініі ПАРП у штаб-кватэры НАТА на рэгулярнай аснове праводзяцца пасяджэнні Камітэта па партнёрстве і сумеснай бяспецы ў фармаце “Беларусь+НАТА” на ўзроўні ваенных экспертаў для вызначэння Мэтаў партнёрства (на двухгадовы перыяд) і падвядзення прамежкавых вынікаў іх выканання. У цяперашні час ажыцяўляецца рэалізацыя 19 Мэтаў партнёрства (агульныя мэты супрацоўніцтва, ў галіне сухапутных сіл, у галіне ваенна-паветраных сіл).

Супрацоўніцтва з НАТА па лініі реагавання на надзвычайныя сітуацыі ажыццяўляецца праз удзел у Камітэце па надзвычайнам грамадзянскім планаваннем і Групе па грамадзянская абароне, якія праводзяцца ў фармаце Савета Еўраатлантычнага партнёрства, узаемадзеяння з еўраатлантычным каардынацыйным цэнтрам па рэагаванні на катастрофы, а таксама па лініі ПАРП.

У 2017-2018 гг. беларуская аварыйна-выратавальная каманда ўзяла удзел ў вучэннях пад эгідай Еўраатлантычнага каардынацыйнага цэнтра НАТА по рэагаванні на стыхійныя бедствы і катастрофы ў Босніі і Сербіі адпаведна.

16 кастрычніка 2019 г. у г.Мінску ўпершыню адбыўся Інфармацыйны дзень НАТА, які быў арганізаваны ў рамках праграмы НАТА “Навука дзеля міру і бяспекі”

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы