Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры
ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) – спецыялізаваная ўстанова ў сістэме ААН, якая садзейнічае ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу праз адукацыю, навуку, культуру, камунікацыю і інфармацыю.
ЮНЕСКА была створана на Канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая адбылася ў лістападзе 1945 г. у Лондане. 16 лістапада 1945 года 37 дзяржаў падпісалі Статут ЮНЕСКА.
У цяперашні час членамі ЮНЕСКА з'яўляюцца 194 дзяржавы.
Генеральным дырэктарам ЮНЕСКА з лістапада 2017 года з'яўляецца прадстаўнік Францыі Одрэ Азуле.
Беларусь уступіла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 годзе і з гэтага моманту прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Арганізацыі.
Супрацоўніцтва з ЮНЕСКА спрыяе росту прэстыжу і пазнавальнасці Беларусі на міжнароднай арэне, папулярызацыі яе ўнутранай палітыкі ў гуманітарнай сферы, развіццю двухбаковых сувязяў. Гэта таксама дазваляе вырашаць важныя пытанні захавання прыроднай і культурнай спадчыны, выкарыстоўваць перадавы міжнародны вопыт у галіне навукі і адукацыі.
Як прадугледжана Статутам ЮНЕСКА з 1956 года ў Беларусі дзейнічае Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА.
Старшынёй Нацыянальнай камісіі з ліпеня 2024 года з'яўляецца Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.
Рабочым апаратам Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА з’яўляецца сакратарыят, які дзейнічае пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Кантакты:
220030, г. Мінск, вул. Леніна, 19
тэл.: +375 17 215 86 55
e-mail: su@mfa.gov.by
На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца чатыры аб’екты, што ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА:
Белавежская пушча сумесна з Польшчай, атрымала статус у 1979 годзе;
Мірскі замак, атрымал статус у 2000 годзе;
Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы, атрымаў статус у 2005 годзе;
Дуга Струвэ сумесна з Латвіяй, Літвой, Малдовай, Эстоніяй, Нарвегіяй, Расійскай Федэрацыяй, Украінай, Фінляндыяй і Швецыяй, атрымала статус у 2005 годзе.
У Спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны пяць беларускіх элементаў:
Абрад «Калядныя цары» (Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, з 2009 года);
Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай/Будслаўскі фэст (Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, з 2018 года);
Вясновы абрад «Юраўскі карагод» (Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, з 2019 года);
Культура ляснога бортніцтва сумесна з Польшчай (Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, з 2020 года).
Саломапляценне Беларусі: традыцыі, рамяство, уменне (Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, з 2022 года)
У Рэестр «Памяць свету» уключаны 2 аб’екты:
Архіў Радзвілаў і Нясвіжская бібліятэка сумесна з Літвой, Польшчай, Расійскай Федэрацыяй Украінай і Фінляндыяй, іуключаны ў 2009 годзе;
Акт Люблінскай уніі сумесна з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай, уключаны ў 2017 годзе.
Тры беларускіх біясферных рэзерваты ўключаны ў Сусветную сетку біясферных рэзерватаў:
Бярэзінскі біясферны запаведнік, атрымаў статус у 1978 годзе;
Белавежская пушча, атрымала статус у 1993 годзе;
Трансгранічны біясферны рэзерват “Западнае Палесье” з Польшчай і Украінай, атрымаў статус у 2003 годзе.
У Беларусі паспяхова ажыцяўляюць сваю дзейнасць 6 кафедр, 18 Асацыяваных школ і 52 клуба ЮНЕСКА.
У 2018 годзе Віцебск далучыўся да Глабальнай сеткі гарадоў ЮНЕСКА, міжнароднаму аб'яднанню, створанаму для абмену ведамі, уменнямі і перадавым вопытам у галіне адукацыі.
100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка Васіля Уладзіміравіча Быкава ўключана ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2024 год.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by