Памер шрыфта:

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў створана 14 снежня 1950 г. У 1951 годзе была прынята Канвенцыя ААН, якая тычыцца статусу бежанцаў i стварыла прававую аснову для дапамогі бежанцам, быў таксама прыняты Статут УВКБ ААН, які вызначыў далейшую працу гэтай арганізацыі.

Кіруючым органам УВКБ ААН з'яўляецца Выканаўчы камітэт, які складаецца з 108 дзяржаў-членаў, якія выбіраюцца Эканамічным і Сацыяльным Саветам ААН (ЭКАСАС). Са студзеня 2016 г. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў г.Женеве.

УВКБ ААН каардынуе міжнародныя дзеянні па забеспячэнні ў сусветным маштабе абароны бежанцаў і вырашэння іх праблем, іншых асоб з улікам іх патрэбаў, незалежна ад расы, веравызнання, палітычных перакананняў і полу.

Асноўная мэта УВКБ ААН заключаецца ў забеспячэнні правоў і дабрабыту бежанцаў. УВКБ ААН імкнецца забяспечыць такое становішча, пры якім кожны мог бы ажыццявіць права на прытулак, знаходзіць прытулак у іншай дзяржаве і добраахвотна вяртацца на сваю радзіму. УВКБ ААН імкнецца знайсці доўгатэрміновае ўрэгуляванне сітуацыі з бежанцамі.

Упраўленне працуе ў 137 краінах свету і аказвае прававую абарону і дапамогу мільёнам бежанцаў, якія вяртаюцца, асобам, перамешчаным унутры краіны, і асобам без грамадзянства.

УВКБ выконвае важную ролю ў рэалізацыі Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і ў кантэксце глабальнага пагаднення па бежанцам.

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў ажыццяўляецца з 1994 года. У 1995 годзе адкрыта Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь.

Асноўная ўвага УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь надае аказанні садзейнічання органам дзяржаўнага кіравання ва ўдасканаленні заканадаўства ў галіне міграцыі і бежанцаў, павышэнні кваліфікацыі кадраў, забеспячэнні прававой і сацыяльнай абароны бежанцаў, спрыяе наладжванню супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб'яднаннямі па пытаннях, звязаных з становішчам бежанцаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы