Барацьба з міжнародным тэрарызмам
У рамках супрацоўніцтва па барацьбе з міжнародным тэрарызмам Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам усіх асноўных універсальных дагавораў па гэтай праблематыцы, распрацаваных пад эгідай ААН. Беларусь падтрымала прыняцце ў 2006 годзе Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН. Дадзеная стратэгія з'яўляецца, па сутнасці, першым глабальным дакументам, які ўтрымлівае агульны стратэгічны падыход да барацьбы з тэрарызмам на аснове камбінаваных нацыянальных, рэгіянальных і міжнародных намаганняў дзяржаў-удзельніц.
У чэрвені 2018 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю “Агляд Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН”, якая пазначыла новыя напрамкі працы ў барацьбы з тэрарызмам. 28-29 чэрвеня 2018 г. у г.Нью-Ёрку прайшла першая ў гісторыі ААН канференцыя кіраўнікоў контртэрарыстычный органаў дзяржаў-членаў Арганізацыі, у якой таксама прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя. Наступныя Другая і Трэцяя канферэнцыі прайшлі з 28 па 30 чэрвеня 2021 г. і з 19 па 20 чэрвеня 2023 г. адпаведна. У мэтах забеспячэння ўкладу ў агульныя намаганні па барацьбе з тэрарызмам арганізатарам канферэнцый была накіравана інфармацыя аб міжнародным супрацоўніцтве Беларусі ў гэтай сферы.
У апошнія гады Беларусь стала пляцоўкай для шэрага знакавых мерапрыемстваў на антытэрарыстычным напрамку.
У кастрычніку 2018 г. у г.Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню пад эгідай АБСЕ “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху”.
Важнай падзеяй стала міжнародная канферэнцыя Беларусі і ААН «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій і тэхналогій, што ўзнікаюць», якая адбылася 3-4 верасня 2019 г. у г.Мінску. Гэты аўтарытэтны форум у сферы барацьбы з тэрарызмам сабраў больш за 400 прадстаўнікоў з 55 дзяржаў, 10 міжнародных і рэгіянальных арганізацый, НДА і экспертнай супольнасці. Падчас адкрыцця канферэнцыі з праграмнай прамовай выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, а таксама Генеральны сакратар АБСЕ Т.Грэмінгер, намеснік Генеральнага сакратара ААН У.І.Варанкоў, Выканаўчы сакратар СНД С.М.Лебядзеў.
Беларусь удзельнічае ў Глабальнай ініцыятыве па барацьбе з актамі ядзернага тэрарызму, якая аб'ядноўвае 88 дзяржаў. Ініцыятыва, якая носіць добраахвотны характар, накіравана на развіццё ў краінах-удзельніцах інфраструктуры ўліку і фізічнай аховы ядзерных і другіх радыёактыўных матэрыялаў, магчымасцей выяўлення і расследавання фактаў кантрабанды названых матэрыялаў, павышэнне бяспекі грамадзянскіх ядзерных аб'ектаў.
На рэгіянальным узроўні ў сферы барацьбы з тэрарызмам актыўнае развіццё атрымала супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД сфарміравана нарматыўная прававая база па дадзенай праблематыцы, уключна з падпісаным у Мінску ў 1999 годзе Дагаворам аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе з тэрарызмам. Каардынацыя ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзяржаў СНД па барацьбе з тэрарызмам ажыццяўляецца спецыялізаваным галіновым органам – Антытэрарыстычным цэнтрам дзяржаў-удзельніц СНД.
У якасці дзяржавы-удзельніцы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Беларусь удзельнічае ў яе працы ў сферы барацьбы з тэрарызмам, наркатрафікам і іншымі выклікамі бяспецы. Формамі такой дзейнасці ў рамках АДКБ з'яўляюцца ўзаемадзеянне нацыянальных антытэрарыстычных органаў і спецыяльных падраздзяленняў, правядзенне рэгулярных вучэнняў па барацьбе з наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй, кіберзлачыннасцю.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ). Гэтая рэгіянальная арганізацыя, створаная па тыпе ФАТФ (Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай), заклікана забяспечыць эфектыўную інтэграцыю дзяржаў-членаў ЕАГ у міжнародную сістэму процідзеяння легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму ў адпаведнасці з Рэкамендацыямі ФАТФ і стандартамі іншых міжнародных арганізацый.
Беларуссю на пастаяннай аснове вядзецца работа над удасканаленнем нацыянальнага заканадаўства, палітыкі і практыкі ў галіне барацьбы з тэрарызмам.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by