Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў адкрыцці міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху”

09 кастрычніка 2018 г.

09-10-2018

9 кастрычніка 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выступіў на сесіі адкрыцця міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху”, арганізаванай Рэспублікай Беларусь і АБСЕ ў г.Мінску.

У мерапрыемстве прымаюць удзел Генеральны сакратар АБСЕ Томас Гремінгер, намеснік Генеральнага сакратара ААН, кіраўнік Контртэрарыстычнага упраўлення ААН Уладзімір Варанкоў, Выканаўчы дырэктар Упраўлення па наркотыках і злачыннасці ААН, намеснік Генеральнага сакратара ААН Юрый Фядотаў, Старшыня Выканаўчага камітэта, Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, намеснік Генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, намеснік Дырэктары Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС Цзе Лю.

На канферэнцыю ў сталіцу Беларусі таксама прыбылі прадстаўнікі Еўрапейскага саюза, у тым ліку Еўрапейскага парламента, Контртэрарыстычнага камітэта ААН, Інтэрпола, Савета Еўропы, профільных міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў-удзельніц АБСЕ, краін — партнёраў па супрацоўніцтве, а таксама Беларусі. Усяго — больш за 250 прадстаўнікоў з 46 краін.

Падчас свайго выступлення У.Макей пазначыў небяспеку, якая зыходзіць з пагрозы тэрарызму ў эпоху сучасных тэхналогій. Міністр адзначыў мэтазгоднасць цеснай каардынацыі дзеянней па супрацьстаянні тэрарызму на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях, фарміраванне адзінага антытэрарыстычнага фронту, згуртавання намаганняў ААН, АБСЕ, АДКБ, СНД і іншых профільных арганізацый у гэтай сферы.

Як паведаміў У.Макей, сітуацыя ў сферы барацьбы з тэрарызмам у Рэспубліцы Беларусь застаецца стабільнай і кантралюемай. Адначасова Міністр паказаў, што ў сілу транзітнага геаграфічнага становішча наша краіна сутыкаецца з усім спектрам характэрных для еўрапейскага рэгіёну знешніх выклікаў і пагроз.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства акцэнтаваў, што, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Беларусь служыць надзейным фарпостам для нашых міжнародных партнёраў у выяўленні замежных баевікоў-тэрарыстаў у пасажырскіх і міграцыйных патоках. Як праінфармаваў У.Макей, у Беларусі пастаянна ўдасканальваецца нацыянальнае заканадаўства і практыка арганізацыі барацьбы з тэрарызмам.

Міністр запэўніў у тым, што Беларусь адкрыта для далейшага нарошчвання супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння тэрарызму з іншымі дзяржавамі, іх праваахоўнымі органамі і спецыяльнымі службамі, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з тэрарызмам.

У гэтым кантэксце кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прыцягнуў увагу ўдзельнікаў канферэнцыі да ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі аб неабходнасці пачатку новага маштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі, які дапаможа пераадолець глыбокі крызіс даверу ў міжнародных адносінах і сумесна выпрацаваць механізмы, накіраваныя на ўмацаванне міру і міжнароднай бяспекі, дасягненне ўстойлівага развіцця. У ліку элементаў такога дыялогу Кіраўнік дзяржавы акрэсліў барацьбу з міжнародным тэрарызмам і забеспячэнне кібербяспекі.

У.Макей падкрэсліў, што для выпрацоўкі агульных падыходаў у супрацьстаянні тэрарызму неабходны непалітызаваны экспертны дыялог, і выказаў надзею на тое, што канферэнцыя ў г.Мінску дазволіць кансалідаваць намаганні па супрацьдзеянні тэрарызму ў лічбавую эпоху і намеціць далейшыя практычныя крокі ў гэтым кірунку.

На сесіі адкрыцця таксама выступіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Зась, які зачытаў зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да ўдзельнікаў мерапрыемства.

Работа ў рамках канферэнцыі “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху” будзе працягнута 10 кастрычніка 2018 г.

русская версия   English version

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы