Памер шрыфта:

Аб беларуска-венесуэльскіх кансультацыях паміж МЗС

06 чэрвеня 2018 г.

06-06-2018

5 чэрвеня 2018 г. у г.Каракасе адбыліся беларуска-венесуэльскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, венесуэльскую — намеснік Міністра замежных спраў па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іван Хіль.

Падчас кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. Бакі разгледзелі стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў рамках ААН. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Пацверджаны высокі ўзровень і пазітыўная дынаміка развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Венесуэлай, іх стратэгічны характар, адзначаны значны патэнцыял нарошчвання ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва. Дасягнуты дамоўленасці аб далейшай актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі да правядзення ў г.Каракасе чарговага VIII пасяджэння Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай Камісіі.

Па выніках сустрэчы падпісаны Пратакол кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы