06-06-2018
5 чэрвеня 2018 г. у г.Каракасе адбыліся беларуска-венесуэльскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, венесуэльскую — намеснік Міністра замежных спраў па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іван Хіль.
Падчас кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. Бакі разгледзелі стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў рамках ААН. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Пацверджаны высокі ўзровень і пазітыўная дынаміка развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Венесуэлай, іх стратэгічны характар, адзначаны значны патэнцыял нарошчвання ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва. Дасягнуты дамоўленасці аб далейшай актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі да правядзення ў г.Каракасе чарговага VIII пасяджэння Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай Камісіі.
Па выніках сустрэчы падпісаны Пратакол кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.