Памер шрыфта:
Бел

Выдача/абмен пашпартоў

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2023 г. № 278 "Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў" замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь спынілі выдачу, абмен і падаўжэнне ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт. Органы дыпламатычнай службы больш не ўпаўнаважаны ні на прыём дакументаў для абмену пашпарта, ні на яго ўручэнне. Выдача і абмен пашпартоў здзяйсняецца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Указ не прадугледжвае якіх-небудзь выняткаў або выключэнняў.

У цяперашні час грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа па свайму выбару атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (небіяметрычны) або ідэнтыфікацыйную карту і біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым варта ўлічваць, што пасля афармлення біяметрычных дакументаў магчымасць атрымаць небіяметрычны пашпарт выключаецца, гэта значыць, што ў далейшым біяметрычныя дакументы магчыма абмяняць толькі на новыя біяметрычныя дакументы. 

Біяметрычны пашпарт выдаецца толькі пры наяўнасці сапраўднай ідэнтыфікацыйнай карты або пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець два сапраўдных біяметрычных пашпарты пры ўмове, што дадзеныя аб уладальніку ў іх ідэнтычныя.

Пры падачы заявы аб выдачы (абмене) ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта абавязкова асабістая прысутнасць грамадзян, у тым ліку непаўналетніх і прызнаных судом недзеяздольнымі (абмежавана дзеяздольнымі), для лічбавага фатаграфавання, а таксама сканіравання адбіткаў пальцаў рук асоб, якія дасягнулі чатырнаццаці гадоў.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, могуць атрымаць біяметрычныя дакументы пасля звароту ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў, а небіяметрычны пашпарт – у арганізацыю, якая ажыццяўляе ўлік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем, па месцы рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Кантактныя дадзеныя падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў загранустанове, маюць права на свой выбар звярнуцца ў адзін з наступных органаў:

  • у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі ў Беларусі (для асоб, якія не пражывалі ў Рэспубліцы Беларусь, – па месцы апошняй рэгістрацыі ў Беларусі іх бацькоў або ў зручнае для заяўніка падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі), дзе могуць атрымаць небіяметрычны пашпарт серыі РР або ідэнтыфікацыйную карту і біяметрычны пашпарт. Падрабязней тут.
  • у ГКУ МЗС, дзе могуць атрымаць біяметрычныя дакументы (няма магчымасці атрымання небіяметрычнага пашпарта серыі РР).

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання (пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь і не стаяць на пастаянным консульскім уліку ў загранустанове, звяртаюцца ў ГКУ МЗС, дзе могуць атрымаць біяметрычныя дакументы (няма магчымасці атрымання небіяметрычнага пашпарта серыі РР).

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой і жадаюць вярнуцца на пастаяннае жыхарства ў Беларусь, звяртаюцца ва ўпаўнаважаную арганізацыю для рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь па месцы жыхарства і далейшага дакументавання. 


Афармленне біяметрычных дакументаў у ГКУ МЗС

Запіс на прыём:

Прыём у ГКУ МЗС ажыццяўляецца па папярэднім запісе. 

Для запісу на прыём неабходна накіраваць на адрас электроннай пошты consul@mfa.gov.by паведамленне наступнага зместу: 

  • тэма паведамлення: ЗАПІС НА АТРЫМАННЕ БІЯМЕТРЫЧНЫХ ДАКУМЕНТАЎ (вялікімі літарамі). 
  • у тэксце паведамлення пазначыць: 

прозвішча, імя, імя па бацьку; 
нумар пашпарта, які падлягае абмену; 
дзяржава пастаяннага пражывання;
пераважная дата прыёму (пры адсутнасці запісу на пазначаны дзень Вы будзеце запісаны на бліжэйшы да пераважнай даты пазнейшы дзень). 


Выдача/абмен ідэнтыфікацыйнай карты

Дакументы для прадастаўлення:

Для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту:

  • дакумент, які сведчыць асобу, г.зн. бягучы небіяметрычны пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта; пры яго адсутнасці – пасведчанне аб нараджэнні;
  • калі дакумент, які сведчыць асобу, быў страчаны або выкрадзены, дадаткова прадастаўляюцца заява з указаннем абставін яго страты або крадзяжу, а таксама пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (пры наяўнасці);
  • калі актуальныя ўстаноўчыя даныя заяўніка адрозніваюцца ад даных, якія змяшчаюцца ў раней выдадзеным яму дакуменце, які сведчыць асобу, дадаткова прадастаўляюцца адпаведныя пацвярджаючыя дакументы (напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу, перамене імя).

Дакументы, якія былі выдадзены кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастыля і павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Вернасць перакладу і сапраўднасць подпісу перакладчыка на перакладзе павінны быць засведчаны натарыусам або іншай службовай асобай, якая мае права здзяйсняць такое натарыяльнае дзеянне.

Для дзяцей, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту (дакументы падаюцца законным прадстаўніком, патрабуецца прысутнасць дзіця для яго лічбавага фатаграфавання):

  • дакумент, які сведчыць асобу дзіця, г.зн. бягучы небіяметрычны пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта (пры наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіця;
  • дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка;
  • калі дакумент, які сведчыць асобу дзіця, быў страчаны або выкрадзены, дадаткова прадастаўляюцца заява з указаннем абставін яго страты або крадзяжу, а таксама пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (пры наяўнасці);
  • калі актуальныя ўстаноўчыя даныя дзіця адрозніваюцца ад даных, якія змяшчаюцца ў раней выдадзеным яму дакуменце, які сведчыць асобу, дадаткова прадастаўляюцца адпаведныя пацвярджальныя дакументы (напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні).

Дакументы, якія былі выдадзены кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастыля і павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Вернасць перакладу і сапраўднасць подпісу перакладчыка на перакладзе павінны быць засведчаны натарыусам або іншай службовай асобай, якая мае права здзяйсняць такое натарыяльнае дзеянне.

Тэрміны афармлення:

  • у звычайным парадку – 15 працоўных дзён;
  • у паскораным парадку – 10 працоўных дзён,
  • у тэрміновым парадку – 5 працоўных дзён.

Плата:

  • бясплатна - дзецям, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту;
  • 1,5 базавай велічыні - асобам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту;
  • 1 базавая велічыня - асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, і інвалідам I і II групы;

Дадатковая плата за тэрміновасць:

  • 1 базавая велічыня – за афармленне ў паскораным парадку (10 працоўных дзён);
  • 2 базавыя велічыні – за афармленне ў тэрміновым парадку (5 працоўных дзён).

Актуальны памер базавай велічыні можна даведацца тут.

Аплата ажыццяўляецца заяўніком у дзень зварота, неабходныя для аплаты рэквізіты прадастаўляюцца пры прыёме дакументаў.

Аплата прымаецца праз плацежную сістэму АРІП (Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора); здзяйсненне плацяжоў у АРІП магчыма праз сістэмы мабільнага і інтэрнэт-банкінгу беларускіх банкаў, праз інфакіёскі або аддзяленні банкаў.

У памяшканні ГКУ МЗС размешчаны інфакіёск, які дае магчымасць ажыццяўляць плацяжы ў АРІП з выкарыстаннем банкаўскіх картак, эмітаваных беларускімі банкамі, і банкнот наміналам 5 і больш беларускіх рублёў (без магчымасці выдачы здачы, з опцыяй выкарыстання астатку сродкаў для ажыццяўлення іншых плацяжоў, у тым ліку для папаўнення асабовага рахунку ў адным з беларускіх аператараў мабільнай сувязі). 


Выдача/абмен біяметрычнага пашпарта

Дакументы для прадастаўлення:

Для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту:

  • ідэнтыфікацыйная карта, а пры яе адсутнасці ¬– дакументы для яе выдачы;
  • біяметрычны пашпарт, які падлягае абмену (пры наяўнасці);
  • калі біяметрычны пашпарт быў страчаны або выкрадзены, дадаткова прадастаўляюцца заява з указаннем абставін яго страты або крадзяжу, а таксама пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (пры наяўнасці).

Для дзяцей, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту (дакументы падаюцца законным прадстаўніком, патрабуецца прысутнасць дзіця для яго лічбавага фатаграфавання):

  • ідэнтыфікацыйная карта дзіця, а пры яе адсутнасці – дакументы для яе выдачы;
  • біяметрычны пашпарт дзіця, які падлягае абмену (пры наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіця;
  • дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка;
  • калі біяметрычны пашпарт дзіця быў страчаны або выкрадзены, дадаткова прадастаўляюцца заява з указаннем абставін яго страты або крадзяжу, а таксама пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (пры наяўнасці).

Дакументы, якія былі выдадзены кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастыля і павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Вернасць перакладу і сапраўднасць подпісу перакладчыка на перакладзе павінны быць засведчаны натарыусам або іншай службовай асобай, якая мае права здзяйсняць такое натарыяльнае дзеянне.

Тэрміны афармлення:

  • у звычайным парадку – 15 працоўных дзён;
  • у паскораным парадку – 10 працоўных дзён,
  • у тэрміновым парадку – 5 працоўных дзён.

Плата:

  • 1,5 базавай велічыні – дзецям, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, і інвалідам I і II групы;
  • 2 базавыя велічыні – асобам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту;

Дадатковая плата за тэрміновасць:

  • 1 базавая велічыня – за афармленне ў паскораным парадку (10 працоўных дзён);
  • 2 базавыя велічыні – за афармленне ў тэрміновым парадку (5 працоўных дзён).

Актуальны памер базавай велічыні можна даведацца тут.

Аплата ажыццяўляецца заяўніком у дзень зварота, неабходныя для аплаты рэквізіты прадастаўляюцца пры прыёме дакументаў.

Аплата прымаецца праз плацежную сістэму АРІП (Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора); здзяйсненне плацяжоў у АРІП магчыма праз сістэмы мабільнага і інтэрнэт-банкінгу беларускіх банкаў, праз інфакіёскі або аддзяленні банкаў.

У памяшканні ГКУ МЗС размешчаны інфакіёск, які дае магчымасць ажыццяўляць плацяжы ў АРІП з выкарыстаннем банкаўскіх картак, эмітаваных беларускімі банкамі, і банкнот наміналам 5 і больш беларускіх рублёў (без магчымасці выдачы здачы, з опцыяй выкарыстання астатку сродкаў для ажыццяўлення іншых плацяжоў, у тым ліку для папаўнення асабовага рахунку ў адным з беларускіх аператараў мабільнай сувязі


Заканадаўства па пытаннях выдачы (абмену) ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта ў МЗС Беларусі:

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»;
     
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2023 № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўленні дзеянняў»

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

www.president.gov.by

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

www.government.gov.by

Савет Рэспублікі

www.sovrep.gov.by