Памер шрыфта:

Iнтэрв'ю на­чаль­ніка ўпраў­лен­ня Аф­ры­кі і Бліз­ка­га Ус­хо­ду Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Iгара Ляшчэнi газеце «Звязда» (9 лiпеня 2014 г.)

У по­шу­ках но­вых рын­каў або Як мы «асвой­ва­ем» Аф­ры­ку

У апош­нія га­ды ў Бе­ла­ру­сі на­да­ец­ца асаб­лі­вая ўва­га су­пра­цоў­ніц­тву з дзяр­жа­ва­мі Аф­ры­кі. Там ад­кры­ва­юц­ца но­выя па­соль­ствы, прад­стаў­ніц­твы на­шых пра­мыс­ло­вых прадпрыемстваў. Чым жа ці­ка­вы гэ­ты ры­нак для нас? Якія перс­пек­ты­вы ён абя­цае? Пра гэ­та, а так­са­ма пра да­сяг­ну­тае ў «асва­ен­ні» Аф­ры­кі «Звяз­дзе» рас­па­вёў Ігар ЛЯ­ШЧЭ­НЯ, на­чаль­нік упраў­лен­ня Аф­ры­кі і Бліз­ка­га Ус­хо­ду Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, дып­ла­мат, які ў свой час стаў пер­шым Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом на­шай кра­і­ны ў Егіп­це, ад­крыў­шы ў Ка­і­ры пер­шае бе­ла­рус­кае дып­ла­ма­тыч­нае прад­стаў­ніц­тва ў кра­і­нах Аф­ры­кі і араб­ска­га све­ту.

— Чым су­пра­цоў­ніц­тва з дзяр­жа­ва­мі аф­ры­кан­ска­га кан­ты­нен­ту ці­ка­вае для на­шай кра­і­ны?

— Той факт, што Аф­ры­ка са­праў­ды апы­ну­ла­ся ў цэнт­ры ўва­гі, з’яў­ля­ец­ца вы­ні­кам на­ту­раль­на­га па­шы­рэн­ня знеш­не­эка­на­міч­ных су­вя­зяў і раз­віц­ця знеш­няй па­лі­ты­кі на­шай дзяр­жа­вы. Пер­шым кро­кам у гэ­тым кі­рун­ку ста­ла ак­ты­ві­за­цыя ад­но­сін з араб­скі­мі дзяр­жа­ва­мі Паў­ноч­най Аф­ры­кі. За­тым прый­шла чар­га не­араб­скіх кра­ін гэ­та­га кан­ты­нен­та, з які­мі ён і аса­цы­і­ру­ец­ца. Гэ­ты рэ­гі­ён ма­це­ры­ка пры­ня­та на­зы­ваць Аф­ры­кай на поў­дзень ад Са­ха­ры, і ён вель­мі кант­рас­ны. З ад­на­го бо­ку, ме­на­ві­та ў Аф­ры­цы на поў­дзень ад Са­ха­ры зна­хо­дзіц­ца боль­шасць кра­ін, якія па ме­та­да­ло­гіі ААН ад­но­сяц­ца да най­менш раз­ві­тых. З ін­ша­га — у 2000-я га­ды кра­і­ны ме­на­ві­та гэ­та­га рэ­гі­ё­на пра­дэ­ман­стра­ва­лі най­больш вы­со­кія тэм­пы эка­на­міч­на­га рос­ту — у ся­рэд­нім 7,8%.

У па­чат­ку на­ша­га ты­ся­ча­год­дзя Аф­ры­ка, якая ва­ло­дае ўні­каль­ны­мі за­па­са­мі пры­род­ных рэ­сур­саў, — ледзь не га­лоў­ны прыз гла­баль­на­га геа­эка­на­міч­на­га са­пер­ніц­тва па­між су­свет­ны­мі цэнт­ра­мі сі­лы (Еў­ра­са­ю­зам, ЗША, Кі­та­ем). Але сваю ганд­лё­ва-эка­на­міч­ную ні­шу тут мо­гуць знай­сці і ін­шыя кра­і­ны, у тым лі­ку Бе­ла­русь. Вы­со­кая ды­на­мі­ка раз­віц­ця прад­вы­зна­чае па­трэ­бы ў тэх­ні­цы, та­ва­рах, пра­дук­тах. У той жа час вар­та ра­зу­мець, што ня­ма рын­каў сва­бод­ных, ня­ма рын­каў не­асвое­ных, ёсць рын­кі перс­пек­тыў­ныя, і мы ма­ем доб­рыя шан­цы пра­соў­ваць на аф­ры­кан­скі кан­ты­нент перш за ўсё на­шу пра­мыс­ло­вую пра­дук­цыю.

Сён­ня ад­но­сі­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з боль­шас­цю дзяр­жаў гэ­та­га кан­ты­нен­та зна­хо­дзяц­ца на па­чат­ко­вым эта­пе, што па­цвяр­джа­ец­ца і па­куль не­вя­лі­кім аб’­ёмам на­ша­га экс­пар­ту. Па вы­ні­ках 2013 го­да, экс­парт у кра­і­ны Аф­ры­кі вы­рас на 1,8% і да­сяг­нуў 294 млн до­ла­раў (ста­ноў­чае для Бе­ла­ру­сі саль­да скла­ла больш за 127 млн до­ла­раў).

У кра­і­нах, дзе функ­цы­я­ну­юць на­шы па­соль­ствы, ме­на­ві­та бе­ла­рус­кія дып­ла­ма­ты вы­сту­па­юць у якас­ці пер­шых су­раз­моў­цаў і кры­ніц ін­фар­ма­цыі аб маг­чы­мас­цях су­пра­цоў­ніц­тва для боль­шас­ці па­тэн­цый­ных дзе­ла­вых парт­нё­раў. Што ха­рак­тэр­на, па вы­ні­ках пя­ці ме­ся­цаў гэ­та­га го­да, у ра­зы экс­парт вы­рас ме­на­ві­та ў тыя дзяр­жа­вы Аф­ры­кі, дзе раз­ме­шча­ны на­шы дып­ла­ма­тыч­ныя прад­стаў­ніц­твы.

— У Егіп­це дзей­ні­ча­юць збо­рач­ныя вы­твор­час­ці Мінск­ага аў­та­ма­біль­на­га і Мінск­ага трак­тар­на­га за­во­даў. Ад­нак та­ва­ра­зва­рот з гэ­тай кра­і­най не­вя­лі­кі. За кошт ча­го пла­ну­ец­ца яго па­вя­лі­чыць? Якія яшчэ перс­пек­тыў­ныя кі­рун­кі су­пра­цоў­ніц­тва з гэ­тай дзяр­жа­вай мож­на на­зваць?

— Егі­пет, як і ін­шыя кра­і­ны араб­ска­га све­ту, сён­ня пе­ра­жы­вае да­во­лі скла­да­ны пе­ры­яд, вы­клі­ка­ны на­ступ­ства­мі «араб­скай вяс­ны». Пе­ра­адо­лен­не гэ­та­га эта­пу, вя­до­ма, ство­рыць перад­умо­вы для ад­наў­лен­ня на­ша­га ак­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Хоць дзе­ла­выя, ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя су­вя­зі не за­мі­ра­лі ні­ко­лі.

Да­рэ­чы, пер­шыя пры­кме­ты ста­бі­лі­за­цыі ста­но­ві­шча ў Егіп­це за пяць ме­ся­цаў гэ­та­га го­да ўжо пры­вя­лі да больш чым трох­ра­зо­ва­га рос­ту бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту (ка­ля 48 млн до­ла­раў) у гэ­тую кра­і­ну ў па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным ле­таш­нім пе­ры­я­дам.

Ка­лі ка­заць аб перс­пек­тыў­ных кі­рун­ках су­пра­цоў­ніц­тва з Егіп­там, то да­лё­ка не вы­чар­па­ны маг­чы­мас­ці па­ста­вак на­шай тэх­ні­кі, пра­дук­цыі наф­та­хі­міч­най пра­мыс­ло­вас­ці, ле­каў і ме­ды­цын­ска­га аб­ста­ля­ван­ня, пра­дук­цыі сель­скай гас­па­дар­кі. Не вы­клю­ча­на, што па­вя­лі­чыц­ца і коль­касць збо­рач­ных вы­твор­час­цяў: пра­пра­цоў­ва­ец­ца маг­чы­масць ства­рэн­ня су­мес­най вы­твор­час­ці пад’­ём­ных кра­наў.

— Ле­тась бы­ло ад­кры­та бе­ла­рус­кае па­соль­ства ў Эфі­о­піі. Не сак­рэт, што ме­на­ві­та ў Адыс-Абе­бе, ста­лі­цы гэ­тай кра­і­ны, зна­хо­дзіц­ца штаб-ква­тэ­ра най­буй­ней­шай рэ­гі­я­наль­най ар­га­ні­за­цыі кан­ты­нен­та — Аф­ры­кан­ска­га са­ю­за. Што дасць Бе­ла­ру­сі ўза­е­ма­дзе­ян­не з ім? Якія з дзяр­жаў — удзель­ніц са­ю­за мо­гуць у бу­ду­чы­ні стаць на­шы­мі важ­ны­мі парт­нё­ра­мі?

— Ад­кры­тае менш за год та­му бе­ла­рус­кае па­соль­ства ў Эфі­о­піі ад­каз­на не толь­кі за раз­віц­цё ад­но­сін з дзяр­жа­ва­мі Ус­ход­няй Аф­ры­кі — Ке­ні­яй (да­рэ­чы, 30 чэр­ве­ня наш па­сол у Эфі­о­піі Дзміт­рый Куп­цель пры­зна­ча­ны па­слом у Ке­ніі па су­мя­шчаль­ніц­тве), Тан­за­ні­яй, Уган­дай, Джы­бу­ці, Паў­днё­вым Су­да­нам, але і за су­пра­цоў­ніц­тва з Аф­ры­кан­скім са­юзам. Па­сол у Эфі­о­піі ўжо акрэ­ды­та­ва­ны пры гэ­тай ар­га­ні­за­цыі, што дае маг­чы­масць пра­пра­ца­ваць перс­пек­ты­вы ўза­е­ма­дзе­ян­ня з пунк­ту гле­джан­ня пад­клю­чэн­ня Бе­ла­ру­сі да рэ­гі­я­наль­ных пра­грам раз­віц­ця. Апош­нія рас­пра­цоў­ва­юц­ца і рэа­лі­зу­юц­ца пры са­дзей­ні­чан­ні, пад­трым­цы, кант­ро­лі з бо­ку Са­ю­за. Дыя­лог з ім перс­пек­тыў­ны і з па­лі­тыч­на­га пунк­ту гле­джан­ня. Гэ­та доб­рая пля­цоў­ка для су­стрэч з вы­со­ка­па­стаў­ле­ны­мі прад­стаў­ні­ка­мі дзяр­жаў кан­ты­нен­та.

Ка­лі ка­заць пра гру­пу ўплы­ву ў Аф­ры­кан­скім са­ю­зе ў да­чы­нен­ні да суб­са­хар­скай Аф­ры­кі, то яе як­раз і скла­да­юць кра­і­ны, дзе ўжо ёсць на­шы па­соль­ствы. Гэ­та Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­ская Рэс­пуб­лі­ка, Ні­ге­рыя і Эфі­о­пія — так­са­ма буй­ныя дзяр­жа­вы і ад­ны з най­больш перс­пек­тыў­ных эка­но­мік на кан­ты­нен­це.

— Як склад­ва­юц­ца на­шы ад­но­сі­ны з ад­ной з са­мых раз­ві­тых кра­ін кан­ты­нен­та — Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скай Рэс­пуб­лі­кай?

— ПАР шмат у чым з’яў­ля­ец­ца эка­на­міч­ным і па­лі­тыч­ным лі­да­рам у рэ­гі­ё­не Аф­ры­кі на поў­дзень ад Са­ха­ры. Гэ­та са­праў­ды най­больш раз­ві­тая дзяр­жа­ва, хоць яе пос­пе­хі ў раз­віц­ці па­чы­на­юць аспрэч­вац­ца і ін­шы­мі аф­ры­кан­скі­мі эка­но­мі­ка­мі. За­раз най­боль­шую за­ці­каў­ле­насць у дыя­ло­гу, у аб­ме­не ві­зі­та­мі мы ад­чу­ва­ем як з бо­ку Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скай Рэс­пуб­лі­кі, дзе бы­ло ад­кры­та пер­шае на­ша дып­прадс­таў­ніц­тва ў Аф­ры­цы на поў­дзень ад Са­ха­ры, так і з бо­ку су­сед­ніх кра­ін, у якіх па су­мя­шчаль­ніц­тве акрэ­ды­та­ва­ны наш па­сол у Прэ­то­рыі.

Ак­ты­ві­за­ва­ла­ся на­ша су­пра­цоў­ніц­тва з Ма­зам­бі­кам, дзе па су­мя­шчаль­ніц­тве акрэ­ды­та­ва­ны бе­ла­рус­кі па­сол у ПАР. У маі мі­ну­ла­га го­да дэ­ле­га­цыя Бе­ла­ру­сі на ча­ле з на­мес­ні­кам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў пры­ня­ла ўдзел у цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця вы­ста­вы бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі ў ста­лі­цы Ма­зам­бі­ка го­ра­дзе Ма­пу­ту. Там жа ство­ра­на прад­пры­ем­ства «Бе­л-А­фры­ка», якое спе­цы­я­лі­зу­ец­ца на па­стаў­ках і рас­паў­сюдж­ван­ні бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі.

Па­ві­нен ска­заць, што прад­стаў­ні­кі і ПАР, і Ма­зам­бі­ка пра­яў­ля­юць ці­ка­васць да на­ша­га во­пы­ту ства­рэн­ня аг­ра­га­рад­коў. На гэ­тым эта­пе ба­кі вы­ву­ча­юць маг­чы­масць ства­рэн­ня ў ПАР су­мес­ных прад­пры­ем­стваў па пе­ра­пра­цоў­цы ма­ла­ка і мя­са птуш­кі, бу­даў­ніц­тва аг­ра­га­рад­коў з поў­ным цык­лам вы­твор­чай і са­цы­яль­най інф­ра­струк­ту­ры, удзе­лу бе­ла­рус­ка­га бо­ку ў раз­віц­ці рыб­най га­лі­ны ПАР. Для ма­зам­бік­скіх парт­нё­раў пра­ве­дзе­на прэ­зен­та­цыя пра­ек­та «Ар­га­ні­за­цыя буй­на­та­вар­на­га сель­ска­гас­па­дар­ча­га прад­пры­ем­ства ў Рэс­пуб­лі­цы Ма­зам­бік» з улі­кам па­ста­вак бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі.

— Рас­ка­жы­це пра су­мес­ныя пра­ек­ты з Ні­ге­ры­яй, дзе так­са­ма ад­кры­та бе­ла­рус­кае па­соль­ства.

— Ні­ге­рыя сён­ня з’яў­ля­ец­ца той кра­і­най, якая ў эка­на­міч­ным пла­не спра­буе кі­нуць вы­клік ПАР. І па вы­ні­ках 2013 го­да, у яе атры­ма­ла­ся зра­біць гэ­та. Ні­ге­рыя ста­ла пер­шай эка­но­мі­кай рэ­гі­ё­на па аб’­ёме ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту, які склаў 510 млрд до­ла­раў ЗША і пе­ра­вы­сіў аб’­ём ВУП ПАР. Ні­ге­рыя з’яў­ля­ец­ца клю­ча­вым удзель­ні­кам эка­на­міч­най су­поль­нас­ці кра­ін За­ход­няй Аф­ры­кі.  Ні­ге­рыя так­са­ма лі­дар у Аф­ры­цы па коль­кас­ці на­сель­ніц­тва: у кра­і­не пра­жы­вае ка­ля 170 млн ча­ла­век. Да лі­ку на­шых ці­ка­вых пра­ек­таў у Ні­ге­рыі, во­пыт рэа­лі­за­цыі якіх мы бу­дзем спра­ба­ваць рас­паў­сю­дзіць у ін­шых кра­і­нах, ад­но­сіц­ца ад­крыц­цё ў па­чат­ку чэр­ве­ня гэ­та­га го­да ў го­ра­дзе Ла­га­се бе­ла­рус­ка­га ганд­лё­ва­га до­ма. Ён прад­стаў­ляе ін­та­рэ­сы Мінск­ага трак­тар­на­га за­во­да, а так­са­ма за­во­даў «Бе­ла­гра­маш», «Ке­ра­мін» і «Ат­лант». Там жа пра­цуе сек­цыя на­руч­ных га­дзін­ні­каў вы­твор­час­ці Мінск­ага га­дзін­ні­ка­ва­га за­во­да, пла­ну­ец­ца ад­крыц­цё ганд­лё­вай сек­цыі пра­дук­цыі бе­ла­рус­кай дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі.

Адзін з най­больш ці­ка­вых пра­ек­таў — су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не экс­пар­ту аду­ка­цый­ных па­слуг. Ця­пер у бе­ла­рус­кіх ВНУ ву­чыц­ца ка­ля шас­ці­сот сту­дэн­таў з Ні­ге­рыі — най­больш шмат­лі­кая гру­па сту­дэн­таў з аф­ры­кан­скіх кра­ін.

Вя­дзец­ца ра­бо­та па ства­рэн­ні ў Ні­ге­рыі фі­лі­яла фа­куль­тэ­та па­пя­рэд­няй пад­рых­тоў­кі з удзе­лам Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі. Фі­лі­ял фа­куль­тэ­та ства­ра­ец­ца на ба­зе ўні­вер­сі­тэ­та Дэль­ты Ні­ге­ру. Дзвю­ма гэ­ты­мі ВНУ ўжо ўзгод­не­ны пра­ект ад­па­вед­на­га па­гад­нен­ня. Па­куль што та­кое су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры аду­ка­цыі ўні­каль­нае для рэ­гі­ё­наў Аф­ры­кі і Бліз­ка­га Ус­хо­ду.

Гутарыла На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы