Аб уручэнні копій даверчых лiстоў Паслом Беларусі А.Рагожнікам намесніку кіраўніка МЗС Расіі
08 ліпеня 2024 г.
8 ліпеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік уручыў копіі даверчых лiстоў намесніку Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Міхаілу Галузіну.
На сустрэчы канстатавалі беспрэцэдэнтна высокі ўзровень беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, падкрэслілі яго брацкі і даверны характар, адзначылі вялікі асабісты ўклад лідэраў дзвюх краін у развіццё двухбаковых адносін.
Пацвердзілі нацэленасць на каардынацыю работы на міжнародных пляцоўках і ў інтэграцыйных фарматах. А.Рагожнік падзякаваў расійскаму боку за паслядоўную падтрымку Беларусі ў пытанні далучэння да ШАС.
Абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння МЗС і ход выканання дасягнутых міністрамі замежных спраў дамоўленасцей, разгледзелі графік бліжэйшых кантактаў на розных узроўнях.
А.Рагожнік акцэнтаваў увагу на эканамічных аспектах узаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце прадаўжэння актыўнай работы ў расійскіх рэгіёнах, інфармаваў аб маючых адбыцца кантактах на міжнароднай прамысловай выставе «Інапрам» у Екацярынбургу. Сышліся на думцы аб важнасці сумесных намаганняў па развіццю прамысловай кааперацыі і імпартазамяшчэння для вырашэння агульнай задачы дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту.
Асаблівую ўвагу надалі тэме захавання гістарычнай памяці і рабоце па процідзеянні спробам перапісвання гісторыі. У гэтым кантэксце высока ацанілі ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія прайшлі ў нашай краіне. Пасол падзякаваў расійскаму боку за высокі ўзровень прадстаўленасці на мерапрыемствах у Мінску і ўдзелу расійскіх вайскоўцаў у Парадзе на Дзень Незалежнасці. Дамовіліся прапрацаваць удзел беларускіх вайскоўцаў у Парадзе з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Маскве ў наступным годзе.
Дамовіліся прадоўжыць даверныя, канструктыўныя і аператыўныя кантакты для эфектыўнага дыпламатычнага суправаджэння ўсяго спектра беларуска-расійскага супрацоўніцтва. А.Рагожнік адзначыў, што «мае намер прадоўжыць эфектыўную і прадуктыўную работу Пасла Дзмітрыя Крутога па будаванню і ўмацаванню двухбаковых адносін на федэральным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях».
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by