Памер шрыфта:
Бел

Аб кансультацыях па пытаннях міжнароднай дзейнасці ШАС і рэгіянальнай бяспекі

03 красавіка 2025 г.

 

3 красавіка 2025 г. у Маскве адбыўся чарговы раунд кансультацый па пытаннях міжнароднай дзейнасці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і рэгіянальнай бяспекі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў – членаў ШАС.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч.

Кансультацыі былі накіраваны на паглыбленне знешнепалітычнай каардынацыі дзяржаў - членаў ШАС з мэтай узмацнення міжнародных пазіцый Арганізацыі і яе геапалітычнай суб'ектнасці.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням умацавання рэгіянальнай бяспекі і мадэрнізацыі дзейных у рамках ШАС механізмаў супрацьдзеяння выклікам і пагрозам, а таксама іншым напрамкам рэфармавання ШАС.

Беларускі бок падкрэсліў важнасць выпрацоўкі ў рамках ШАС сумесных падыходаў па глабальных пытаннях парадку дня, умацавання каардынацыі пазіцый дзяржаў - членаў ШАС у ААН і іншых міжнародных арганізацыях.

Таксама на палях мерапрыемства Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіч правёў сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый Расіі, Кітая і Ірана, у ходзе якіх абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках ШАС, а таксама двухбаковага парадку дня.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

www.president.gov.by

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

www.government.gov.by

Савет Рэспублікі

www.sovrep.gov.by