Аб беларуска-расійскіх кансультацыях па пытаннях узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях
26 сакавіка 2025 г.
26 сакавіка 2025 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-расійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па тэматыцы ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў міжнародных арганізацыях. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, расійскую – намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Вяршынін.
Бакі канстатавалі высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх дзяржаў у міжнародных арганізацыях і блізкасць падыходаў Беларусі і Расіі па пытаннях глабальнага парадку дня.
Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя тэндэнцыі ў рабоце міжнародных арганізацый на сучасным этапе і намецілі сумесныя крокі па прасоўванні і абароне агульных інтарэсаў на шматбаковых пляцоўках.
Удзельнікі кансультацый высока ацанілі ролю Групы сяброў у абарону Статута ААН у прасоўванні шматбаковасці і абароне нормаў і прынцыпаў Статута ААН і дамовіліся працягваць сумесныя намаганні па ўмацаванні асноў шматпалярнай светабудовы.
Значная ўвага была нададзеная перспектывам фарміравання новай архітэктуры бяспекі на еўразійскай прасторы.
Ю.Амбразевіч і С.Вяршынін пацвердзілі накіраванасць сваіх краін на ўмацаванне двухбаковага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках і ўзмацненне пазіцый Беларусі і Расіі ў сістэме шматбаковай дыпламатыі.