Памер шрыфта:

Аб удзеле Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў цырымоніі адкрыцця Генеральнага консульства ў г.Мумбаі

05 жніўня 2022 г.

 

4 жніўня 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Мумбаі.

У сваім выступленні С.Алейнік зазначыў, што адкрыццё яшчэ адной беларускай замежнай установы ў Індыі ў 30-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі сімвалізуе значны прагрэс у развіцці палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Першы намеснік Міністра ахарактарызаваў узаемадзеянне з Індыяй як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.

Ад індыйскага боку ў цырымоніі адкрыцця прыняў удзел Першы намеснік кіраўніка апарата Міністэрства харчавання і абароны правоў спажыўцоў штата Махараштра Віджай Вагхмарэ.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі кіраўнікі консульскіх устаноў, акрэдытаваных у Мумбаі, прадстаўнікі мясцовых СМІ, а таксама беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча С.Алейніка з кіраўніком апарата Урада штата Махараштра Ману Кумарам Срываставай, падчас якой абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы